Знайсці
17.09.2022 / 16:037РусŁacБел

У кампаніі з Паўночнай Карэяй і Эрытрэяй. Беларусь у ААН выказалася супраць відэазвароту Зяленскага

Генасамблея ААН прагаласавала за тое, каб зрабіць выключэнне з правілаў і дазволіць прэзідэнту Украіны выступіць на 77-й сесіі не вочна, а з відэазваротам. 

Гэта падтрымалі 101 дэлегацыя. Супраць выступілі 7 краін — Куба, Нікарагуа, Расія, Паўночная Карэя, Сірыя, Эрытрэя і Беларусь. Яшчэ 19 краін устрымаліся.

У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што выключэнне робіцца толькі для бягучай сесіі і не павінна стаць прэцэдэнтам. 

Зварот Зяленскага запланаваны на другую палову дня ў сераду 21 верасня.

Нагадаем, што ў сесіі Генасамблеі ААН возьме ўдзел і Святлана Ціханоўская.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
21
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8
5
Valadzimir/адказаць/
17.09.2022
Sergio, а навошта нашчадкам Кастра і ЧэГевары глядзець у аграменныя (на вялікім экране) пластмасавыя вочы імперыялісцічэскай марыянеткі?
0
Валадзімір то ні разу не ліцьвін, толькі ў вушы залівае/адказаць/
17.09.2022
Valadzimir, а навошта вам, нашчадку ліцвінаў, несьці ахінею тут у каментарах, паўтараючы трызненне крамлёўскай прапаганды? І які вы пасля гэтага ліцьвін? - звычайны крамлёўскі халуй!
0
Янка-музыка/адказаць/
18.09.2022
На сённяшні дзень Беларусь згубіла незалежнасць і танчыць пад дудку Расеі. Хто бы сумняваўся, што яны будуць супраць. Але я бы прапанаваў прыгатаваць абутак, бо вельмі хутка прыйдзецца пераабувацца! Ну а калі сістэма жадае пайсці ў сьлед за расейскім караблёў, ну дык сцяг вам у рукі, крочце, ніхто перашкаджаць і зупыняць ня будзе!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930