Знайсці
17.09.2022 / 17:078РусŁacБел

«Я, сука, ваяваў за вашу краіну!» Удзельнікі «спецаперацыі» вярнуліся ў Расію і пусціліся ва ўсе цяжкія

Найміт ПВК Вагнера 16 верасня напаў на расгвардзейцаў у гатэлі Варонежа. Мужчына з пазыўным «Марлін» нядаўна вярнуўся з «ДНР». Пры ператрусе ў яго знайшлі 476 патронаў і праз гэта распачалі крымінальную справу. Гэта не першы выпадак, калі тыя, хто вярнуўся з вайны, парушаюць закон, піша канал «Можем объяснить».

Супрацоўнікаў Расгвардыі выклікалі 16 верасня ў Варонежскі гатэль з-за скандалу, які зладзіў мужчына ў ваеннай форме. Калі на месца прыехалі расгвардзейцы, ён пачаў скандаліць яшчэ мацней. Мужчына абяцаў расгвардейцу засунуць дубінку ў ж*пу і пастаянна задаваў рытарычнае пытанне: «Ты ведаеш, хто я такі?», а таксама казаў, што «абараняе вашу краіну». На плячы ў яго быў шаўрон, падобны на шаўрон ПВК «Вагнер». Мужчына заявіў, што яго пазыўны «Марлін», ён са спецгрупы 136-га палка.

Ён усё ж ударыў супрацоўніка, а праз секунду яго самога завалілі на падлогу, збілі дубінкай і нагамі. Аднак і ў кайданках «Марлін» не супакоіўся, працягнуўшы пагражаць расгвардзейцам. На месца выклікалі следчых, і тыя пацвердзілі, што «Марлін» — добраахвотнік, які днямі вярнуўся ў Расію. У машыне ў яго знайшлі 476 патронаў калібра 9х19 мм. Мужчына патлумачыў, што боепрыпасы проста заваляліся і ён пра іх забыўся. З-за знойдзеных патронаў на мужчыну завялі крымінальную справу за незаконнае захоўванне боепрыпасаў.

Гэта не адзіны выпадак у крымінальных зводках з удзелам расейцаў, якія вярнуліся з вайны.

У Туле ўдзельнік вайны зладзіў бойку ў піцэрыі і збіў крэслам яе дырэктара. А пад Смаленскам лейтэнант здзейсніў узброены налёт на санаторый, дзе жывуць бежанкі і іх дзеці. Па яго прызнанні, на вайне ён забіваў людзей.

У Бранску ўдзельніка вайны асудзілі за дзедаўшчыну. Камандзір роты быў незадаволены сваім падначаленым, збіў яго і паспрабаваў задушыць. Суд аштрафаваў яго на 50 тыс.

Яшчэ адзін удзельнік вайны трапіўся сілавікам з баявымі гранатамі. 53-гадовы расіянін быў затрыманы на вакзале Екацярынбурга. Мужчына растлумачыў, што прывёз боепрыпасы з поля бою.

У Белгародскай вобласці ж зарэгістраваныя выпадкі згвалтаванняў салдатамі, якія прыбылі на ратацыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
40
Ха-ха
52
Ого
6
Сумна
11
Абуральна
8
1
Алег/адказаць/
17.09.2022
Тэрмiнатар...
0
Нуллус/адказаць/
18.09.2022
Ну что, а дальше буде ещё "краше".
0
счётчик Гейгера/адказаць/
18.09.2022
Ура ! Началось.... А что будет, когда вернуться "бойцы" пригожина , набранные из тюрем и находящиеся в Украине с 1 июня. Через 6 месяцкв будет в России "весело"....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930