Знайсці
17.09.2022 / 18:228РусŁacБел

У Баранавічах ў СІЗА змясцілі беларуску, якая жыве ў Андоры і час ад часу прыязджала ў Беларусь

Брэсцкі дзяржканал апублікаваў відэа з Вольгай Манкевіч. 37-гадовую ўраджэнку Баранавічаў затрымалі 22 жніўня 2022 года на вакзале, калі яна ў чарговы раз прыехала ў Беларусь з Андоры, звярнула ўвагу «Вясна. Брэст». Ёй інкрымінуюць абразу Лукашэнкі. У Андоры ў яе засталіся муж і сын. 

У відэа сама Вольга распавяла, што ў жніўні 2020 года палічыла, што выбары былі сфальсіфікаваныя. У Instagram падпісалася на старонку «Nexta», адкуль рабіла скрыншоты і выкладвала на свой старонцы, рабіла каментары.

Падчас яе прыезду ў Беларусь, яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА. У Беларусі ў дзяўчыны няма блізкіх сваякоў, яна прыязджала наведаць знаёмых і магілу маці, якая памерла ў 2018 годзе.

У відэа яна просіць прабачэння ў мужа, якога яна, паводле яе фармулёўкі, «кінула адных з сынам» праз неабдуманныя дзеянні.

У роліку яна прызнаецца ў любові да Беларусі і кажа, што радая, што ў яе беларускі пашпарт.

Прадстаўніца пракуратуры Іна Данільчык сказала, што жанчыне прадʼяўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта Беларусі).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
СоциальныеСетилайнонапалочке/адказаць/
18.09.2022
У меня вопрос к инстаграмщикам и прочим фейсбучникам нахрен вы открываете аккаунты под своим реальным именем?
0
СоциальныеСетилайнонапалочке/адказаць/
18.09.2022
а еще, оацевцы, вы народ без разбору сажаете по кремлевскому распоряжению или это инициатива местного шизофреника?
0
Слава У. /адказаць/
18.09.2022
Страшно подумать, сколько потом таким «прокурорам» и другой обслуге Лукашенко сидеть придётся. Ольге сил и терпения пережить это скотство и вернутся к сыну и мужу. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера