Знайсці
18.09.2022 / 08:538РусŁacБел

Прэм'ер-міністр Індыі публічна асадзіў Пуціна: Цяпер не час для вайны

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі падчас саміту ШАС сказаў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, што цяпер не час для вайны.

«Я ведаю, што сённяшняя эпоха — не эпоха вайны, і мы шмат разоў размаўлялі з вамі па тэлефоне на тэму, што дэмакратыя, дыпламатыя і дыялог — гэта ўсе рэчы, якія тычацца міру… У нас абавязкова будзе магчымасць абмеркаваць, як мы можам стаць на шлях міру ў найбліжэйшыя дні, я таксама змагу зразумець ваш пункт гледжання».

Нагадаем, Пуцін прызнаў, што ў Кітая таксама ёсць «пытанні і асцярогі» наконт дзеянняў Расіі ва Украіне.

16 верасня на прэс-канферэнцыі саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Пуцін заявіў, што асноўнай мэтай вайны супраць Украіны з'яўляецца так званае «вызваленне ўсёй тэрыторыі Данбаса».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
4
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
18.09.2022
Сидел бы на своем месте, в подворотне, периодически отжимая на жизнь мелочь и телефоны у прохожих,- так нет в цари полез. 
1
a.hto.tam.idze/адказаць/
18.09.2022
Падстава. Занадта зладжана іншаземны антрураж Пуціна пачаў заклікаць Расею да спынення вайны. Дзіўным чынам, гэта пачало адбывацца якраз падчас Спецыяльнай Перагрупоўчай Аперацыі. Расейскій МУС уключаецца ў спецаперацыю "Захаванне Аблічча Хла". Чакаем заяваў накшталт, мы тут ужо амаль што распачалі, але ж кітайскія, індыйскія, і г.д. таварышы нас папрасілі прыпыніцца.
0
счётчик Гейгера/адказаць/
18.09.2022
«вызваленне ўсёй тэрыторыі Данбаса».

Пу включает "заднюю!"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930