Знайсці
18.09.2022 / 13:191РусŁacБел

Непапулярны кароль, прэм'ер-міністр, у якую мала хто верыць, і крызіс. Брытанію чакаюць цяжкія часы?

Смерць каралевы Лізаветы II прыйшлася на цяжкі час для Брытаніі. Deutsche Bank выпусціў справаздачу, у якой папярэджвае, што Вялікабрытанія сутыкнулася з крызісам, нехарактэрным для развітых краін, піша Newsweek.

Непапулярнасць Карла III

Паведамленні аб нявернасці Чарльза падчас шлюбу з Дыянай зрабілі яго вельмі непапулярным. Нягледзячы на ​​тое, што яму ўдалося аднавіць некаторыя сімпатыі брытанскай публікі, ён усё яшчэ значна менш папулярны, чым многія іншыя члены каралеўскай сям'і.

У красавіку 2022 года апытанне Ipsos паказала, што амаль палова брытанцаў лічыць, што Чарльз павінен быў бы перадаць карону свайму сыну, прынцу Уільяму. Апытанне YouGov паставіла Чарльза на сёмае месца сярод самых папулярных членаў каралеўскай сям'і — пасля яго маці, нявесткі Кейт, сына Уільяма, бацькі прынца Філіпа, сястры прынцэсы Ганны і пляменніцы Зары Тындал. Яго папулярнасць сярод брытанцаў яшчэ меншая — там ён займае 12 месца.

Яшчэ адна пагроза — характар караля. Манарх мае быць нейтральным, у нечым нават незаўважным.

Роберт Блэкбэрн, прафесар канстытуцыйнага права ў Каралеўскім каледжы Лондана, адзначыў:

«Карл будзе абавязаны падпарадкаваць свае асабістыя погляды дзяржаўным абавязкам. Больш за тое, яму прыйдзецца задушыць свае асабістыя погляды альбо выказваць іх з вялікай асцярожнасцю».

Многія сумняваюцца, ці зможа Карл III гэта зрабіць. А нават калі зможа, то ці не запозна?

Яго погляды (часта супярэчлівыя) на незлічоныя тэмы — такія як сучасная архітэктура, сельская гаспадарка, барацьба з беднасцю, глабальнае пацяпленне, гамеапатыя і іншыя — занадта добра вядомыя брытанскай публіцы. Больш за тое, у мінулым яго абвінавачвалі ў спробах паўплываць на брытанскі ўрад. У 2015 годзе высветлілася, што Чарльз атрымаў канфідэнцыйныя дакументы аб сакрэтнай дзейнасці ўрада, пра якія не ведала нават большасць міністраў. Ён таксама займаўся лабісцкай дзейнасцю ў дачыненні да высокапастаўленых палітыкаў. Шмат у чым: ад закупак ваенных верталётаў падчас вайны ў Іраку да незаконнай лоўлі пэўных відаў рыбы. Тады яго называлі «найлепш праінфармаваным лабістам Брытаніі».

Усё скончыцца канстытуцыйным крызісам, лічыць Блэкбэрн: «На троне з'явіцца больш напорысты чалавек, чым Лізавета II. Пагроза таго, што кароль не захоча падпісваць законапраект, з якім ён асабіста не згодны, значна ўзрасце».

Прэм'ер без падтрымкі

Кіт Жукес, стратэг з французскага інвестыцыйнага банка Société Générale, адзначае, што фунт дасягнуў самай нізкай адзнакі ў дачыненні да даляра за 37 гадоў. І наўрад ці нехта верыць у змены, «пакуль не адбудзецца сейсмічны зрух кірунку эканомікі і эканамічнай палітыкі» у Брытаніі.

За два дні да смерці каралевы прэм'ер-міністрам эканамічна аслабленай краіны з 10% інфляцыяй і прывідам гуманітарнага крызісу стала Ліз Трас. Яна «падабаецца» толькі 21 працэнту рэспандэнтаў, паведамляе YouGov. І толькі 12 працэнтаў думаюць, што яна будзе добрым або выдатным прэм'ер-міністрам. Трас не мае падтрымкі нават сярод дэпутатаў сваёй партыі. У першым туры папярэдняга галасавання за яе аддалі галасы толькі 50 з 356 членаў. Яна першы кансерватар, які стаў прэм'ер-міністрам без падтрымкі большай часткі сваёй партыі. 

Прывід крызісу

Адчуванне надыходзячай катастрофы ўзмацняецца. Брытанія толькі на пачатку найгоршага падзення ўзроўню жыцця за апошнія некалькі пакаленняў. Мэцью Тэйлар, кіраўнік Нацыянальнай канфедэрацыі службы аховы здароўя, некалькі тыдняў таму выступіў з папярэджаннем аб «гуманітарным крызісе»: многія брытанцы «могуць сутыкнуцца з жахлівым выбарам альбо прапускаць некаторыя прыёмы ежы, каб абагрэць свае дамы, альбо жыць у халодных і вельмі непрыемных умовах».

Даходы насельніцтва з папраўкай на інфляцыю і падаткі ў гэтым і наступным годзе рэзка знізяцца. Гэта будзе самае вялікае падзенне з 1960-х гадоў, перадае Банк Англіі.

Рахункі за газ і электрычнасць выраслі ўтрая. Апытанні паказваюць, што 1,7 мільёна чалавек разглядаюць магчымасць адмовіцца ад аплаты рахункаў за электраэнергію. Паліцыя па ўсёй Англіі пачала прапрацоўваць планы на выпадак надзвычайных сітуацый, каб змагацца з ростам злачыннасці і парушэннем грамадскага парадку. У найбліжэйшыя месяцы, сярод іншага, пра свой намер пачаць страйкі абвясцілі чыгуначнікі, медсёстры, настаўнікі, дзяржаўныя служачыя, паштальёны, зборшчыкі смецця і служачыя мясцовага самакіравання.

Трас абвясціла пра планы скараціць брытанскія рахункі за электраэнергію з кастрычніка, што дапаможа вытрымаць мільёнам хатніх гаспадарак і тысячам прадпрыемстваў. Гэты выратавальны пакет будзе каштаваць 150 мільярдаў фунтаў.

Deutsche Bank апублікаваў справаздачу, у якой папярэдзіў, што Вялікабрытанію чакае крызіс, характэрны для краін, эканомікі якіх знаходзяцца на этапе развіцця:

«Масавае павелічэнне дзяржаўных выдаткаў для процідзеяння шоку цэн на энерганосьбіты і рэзкай інфляцыі павялічвае імавернасць таго, што Вялікабрытаніі будзе цяжка прыцягнуць дастатковы капітал для фінансавання свайго дэфіцыту».

Фінансавыя рынкі пакінуць Лондан, і фунт будзе падаць. Вялікабрытанія стане неплацежаздольнай, ёй давядзецца прасіць дапамогі ў Міжнароднага валютнага фонду. Пакуль што ёсць магчымасць абараніцца ад такога сцэнарыя, але, як адзначае Deutsche Bank, рызыка расце.

СД

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
8
Сумна
7
Абуральна
5
18.09.2022
@Фінансавыя рынкі пакінуць Лондан, і фунт будзе падаць. Вялікабрытанія стане неплацежаздольнай, і ёй давядзецца прасіць дапамогі ў Міжнароднага валютнага фонду.@
И все это из-за того, что Британия полностью отказалась от российских энергоносителей! *срочно распечать и передать грише озаренку этот текст.

https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/299451

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930