Знайсці
18.09.2022 / 17:132РусŁacБел

Узровень запасаў газу ў сховішчах Еўропы перавысіў 85%

Узровень запасаў газу ў падземных сховішчах (ПСГ) Еўропы перавысіў 85%, сведчаць звесткі асацыяцыі Gas Infrastructure Europe (GIE), якая прадстаўляе інтарэсы еўрапейскіх аператараў газавай інфраструктуры. Пры гэтым тэмпы запаўнення ПСГ замарудзіліся да сярэдзіны верасня.

Запасы газу ў сховішчах Еўропы на 16 верасня выраслі да 85,3%. Гэта вышэй, чым у сярэднім на гэтую дату за апошнія пяць гадоў. Раней краіны ЕС абавязаліся запоўніць ПСГ як мінімум на 80% да зімы 2022-2023 гадоў і на 90% да ўсіх наступных зімовых перыядаў.

Аднак сярэднія тэмпы запаўнення ПСГ у верасні — мінімальныя з вясны. Калі ў найбліжэйшы час тэмпы запампоўкі захаваюцца на бягучым узроўні, то паказчыка запасаў у 90% атрымаецца дасягнуць на пачатку кастрычніка.

Пры гэтым расійскі «Газпрам» раней папярэджваў, што нават блізкія да максімальных запасы газу ў ПСГ буйных еўрапейскіх краін не гарантуюць ім надзейнае праходжанне асенне-зімовага перыяду.

Найбольшы ўзровень запоўненасці сховішчаў адзначаецца цяпер у Партугаліі (100%) і Польшчы (98,7%). Таксама ў ліку лідараў па ўзроўні запасаў Францыя, Данія, Швецыя і Германія. У пяцёрцы краін Еўропы з найменшымі паказчыкамі запоўненасці ПСГ — Латвія (усяго 51,99%), Балгарыя, Венгрыя, Аўстрыя і Румынія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Вперёд к зеленой энергетике?/адказаць/
18.09.2022
Простите, но, имеем кукиш путину....
1
Максим Дизайнер/адказаць/
18.09.2022
Не в Европе, а в Германии и Франции.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера