Знайсці
18.09.2022 / 17:261РусŁacБел

У свеце чакаецца дэфіцыт кавы і рост цэн на яе

Запасы кавы ў Бразіліі да сакавіка 2023 года знізяцца да рэкорднага мінімуму, піша Bloomberg са спасылкай на прэзідэнта бразільскага Нацыянальнага савета кавы Сайласа Бразілейра.

На кававай плантацыі ў Бразіліі. Фота: AP Photo/Andre Penner

Адзначаецца, што з-за засухі ў найбуйнейшага вытворцы кававага бобу можа не хапіць ураджаю, каб задаволіць усё большы попыт. У выніку цэны на каву па ўсім свеце будуць расці.

Паводле прагнозу Бразілейра, запасы кавы ў краіне да сакавіка апусцяцца да 7 млн мяшкоў, тады як камфортным узроўнем аналітыкі лічаць запасы ў памеры 9-12 млн мяшкоў вагой па 60 кг кожны.

«Запасы настолькі малыя, што нават калі ў наступным годзе ў нас будзе добры ўраджай, Бразіліі наўрад ці хопіць [кавы] для задавальнення попыту. Нам проста патрэбны дождж», — заявіў агенцтву член праўлення групы экспарцёраў Cecafe Нэльсан Карвальяш.

Недахоп кававага бобу ў Бразіліі толькі пагаршае глабальны дэфіцыт кавы: запасы арабікі на партовых складах, кантраляваныя амерыканскай біржай ICE Futures, знаходзяцца на самым нізкім узроўні за 23 гады, адзначае Bloomberg.

На гэтым фоне цана ф'ючарсаў на арабіку ў Нью-Ёрку вырасла на 11% год да года, і аналітыкі чакаюць, што цэны працягнуць расці.

Пры гэтым адзначаецца, што попыт на каву не зніжаецца: спажыванне ў гэтым сезоне вырасла на 1,5% пасля росту на 2% летась.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Что с ценами на искандеры ?/адказаць/
18.09.2022
А дефицит "искандеров" наступит ??? или не наступит ???
Ведь спрос на них превышает предложение, уже, как 6 месяцев.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера