Знайсці
18.09.2022 / 22:222РусŁacБел

Бельгійскія суддзі і пракуроры вырашылі пасядзець у турме, каб ведаць, што гэта такое

55 суддзяў і пракурораў з Бельгіі вырашылі па сваёй волі ненадоўга сесці ў турму, каб адчуць сябе зняволенымі. Эксперымент праводзіцца ў новай турме ў адным з раёнаў Бруселя.

Сапраўдных зняволеных у гэтым будынку пакуль што няма — установа афіцыйна адкрыецца толькі ў канцы гэтага месяца.

Міністр юстыцыі Бельгіі Вінсэнт Ван Квікенборн лічыць, што пасля таго, як суддзі і пракуроры правядуць некаторы час у рэальных турэмных умовах, яны будуць выносіць больш абгрунтаваныя прысуды.

Утрыманне добраахвотнікаў зрабілі максімальна рэалістычным — персанал турмы абыходзіцца з імі гэтак жа сама, як і з сапраўднымі асуджанымі. Але сядзець у гэтых умовах суддзям і пракурорам давядзецца ўсяго паўтара дня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
18.09.2022
жэстачайшэ пераняць такую практыку
19.09.2022
Лепш было б каб у часы пераддыплёмнай практыкі будучыя следчыя, судзі, пракуроры ды іншыя, праводзілі там 6 месяцаў у СІЗО, калоніі агульнага рэжыму, карцару, мо тады б сапраўды пачаліся рэформы гэтых сталінскіх засьценак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930