Знайсці
24.09.2022 / 09:083РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Блін па-фінску

Навошта рабіць шмат маленькіх блінцоў, калі можна выпякаць усё цеста разам і проста нарэзаць блін на кавалкі? Напэўна, так думалі фіны, калі склалі рэцэпт гэтай дзіўнай, але смачнай стравы. Паліце блін па-фінску варэннем ці смятанай, зрабіце кубак кавы і цешцеся.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць блін па-фінску, вам трэба:

  • 150 грамаў мукі
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку
  • 2 сталовыя лыжкі цукру
  • дробка солі
  • 4 яйкі
  • 600 мілілітраў малака
  • 25 грамаў растопленага масла
  • Для падачы: цукровая пудра, джэм, узбітыя вяршкі ці смятана
  1. Пакладзіце ў вялікую міску муку, разрыхляльнік, цукар і соль. Зрабіце паглыбленне ў цэнтры і ўбіце туды яйкі. Калатоўкай паступова змяшайце муку і яйкі, пакуль у вас не стане густое цеста. Потым памалу ўлівайце ў яго малако і адначасова перамешвайце цеста, пакуль у вас не стане аднародная сумесь.
  2. Пастаўце цеста як мінімум на паўгадзіны, каб яно крышку загусцела.
  3. За 10 хвілін да таго, як пачнеце гатаваць блін, разагрэйце духоўку ці аэрагрыль да 200 градусаў.
  4. Падрыхтуйце бляху або форму для выпякання, вышмаруйце яе растопленым маслам і ўліце туды цеста. Выпякайце блін прыкладна 30 хвілін. Страва будзе гатовай, калі блін добра падымецца і пачне рабіцца залаціста-карычневым.
  5. Перад падачай пасыпце блін цукровай пудрай, разрэжце яго на долі і паліце тым, з чым вы любіце есці бліны.

Рэцэпт на выхадныя. Яблычна-грушавы крамбл — сакавіты восеньскі дэсерт

Рэцэпт на выхадныя. Яблычны пірог з крошкай — просты і смачны

Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
24.09.2022
тэкст у вашых рэцэптах - вось што асалода. вышмаруйце... тэкст, як песня. непапсовая)

24.09.2022
блін па-фінску...
а! зразумела.
гэта сялянская ежа. калі часу няма выпякаць гэтыя ўсе тонкія ажурныя блінчыкі...
змяшаў, вываліў усё у бляху або форму для выпякання, вышмараваўшы яе растопленым маслам і ўсё. гатова. смачна есці
2
Matts Larsson/адказаць/
26.09.2022
"блін па-фінску..."


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера