Знайсці
19.09.2022 / 17:322РусŁacБел

Расія звярнулася ва УЕФА з заклікам адхіліць трэнера зборнай Украіны па футболе

Прэтэнзіі выклікалі выказванні Аляксандра Петракова ў інтэрв’ю Corriere dello Sport: «Я думаў, калі яны прыйдуць у Кіеў, я вазьму ў рукі зброю і буду абараняць свой горад. Мне 64 гады, але я думаю, што змагу забіць двух ці трох ворагаў».

«Заявы галоўнага трэнера зборнай Украіны па футболе Аляксандра Петракова зробленыя на фоне палітычнага канфлікту паміж Расіяй і Украінай і ўяўляюць сабой палітычны пасыл, які відавочна парушае асноватворны прынцып палітычнага нейтралітэту», — гаворыцца ў скарзе РФС. У ёй нічога не сказана пра тое, што Расія ўварвалася ва Украіну.

У Еўрапейскім саюзе футбольных асацыяцый адмовіліся каментаваць сітуацыю, а ва Украінскай асацыяцыі футбола адпрэчылі абвінавачванні, заявіўшы Guardian: «Пра якую дыскрымінацыю можна казаць, калі гаворка ідзе пра нацыю, якая свядома здзяйсняе генацыд супраць іншай?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
21
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
1
Звиндец полный и параллельный мир/адказаць/
19.09.2022
Звиндец.
Эти товаристчи, из РФС, здоровы или полностью больны ???
Россия занялась геноцидом украинцев, уничтожением государства украинцев, уничтожением украинской нации и её языка, культуры (как и уничтожает всё белорусское руками гауляйтера лукашенко), стала на рельсы фашизма и нацизма, устроила кровавую баню в Европе, в 21 веке и набирается наглости, ртом чиновников из ФРС России, что-то вякать.....
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
19.09.2022
Якое дачыненне мае Расея да УЕФА? Гуляйце ў спрадвечна расейскія гульні наконт лапты, ці вось там нейкія новыя вынаходкі накшталт кідання короўега лайна. Загніваючая Эўропа сама дасі рады адносна чальцоў сваёй арганізацыі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930