Знайсці
19.09.2022 / 18:11РусŁacБел

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця

Сёлета спіс складаецца з 21 кнігі; з 14 выдавецтваў найбольшая колькасць намінантаў — 5 — належыць «Кнігазбору», паведамляе Беларускі ПЭН. Намінавацца маглі кнігі, выдадзеныя ў 2021 годзе, а ў асобных выпадках — у 2020-м.

Намінантамі сталі: 

1. Сяргей Абламейка «Невядомы Менск». Гісторыя знікнення. Кніга першая. — «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода», 2021.

2. Анатоль Бутэвіч «Распасажаны дом». Мінск, «Мастацкая літаратура», 2020.

3. Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Мінск, «Галіяфы», 2021.

4. Валеры Гапееў «Жэнька, каралева мышак». Мінск, «Кнігазбор», 2021.

5. Алесь Грушэцкі. «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» Мінск, «Четыре четверти», 2021. 

6. Васіль Грынь «Не адчайваемся». Мінск, «Кнігазбор», 2021.

7. Таццяна Дамаронак «Маша і яе чароўны лес». Мінск, «Беларусь», 2021.

8. Зміцер Дзядзенка «Ордэн Прамяністых». Мінск, «Янушкевіч», 2020.

9. Васіль Жуковіч «Прадчуванні». Мінск, «Ковчег», 2021.

10. Сяргей Календа «Дэкалог». Вільня, «Логвінаў», 2021.

11. Таццяна Карытка «Чаму ўсё так?» Мінск, «Кнігазбор», 2020.

12. Павел Каспяровіч «Чорная рэчка». Мінск, «Кнігазбор», 2021.

13. Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі». Мінск, «Галіяфы», 2021.

14. Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж». Мінск, «Мастацкая літаратура», 2021.

15. Уладзімір Ліпскі «Каранацыя душы». Мінск, «Адукацыя і выхаванне», 2021.

16. Уладзімір Някляеў «Гэй Бэн Гіном». Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021.

17. Сяргей Пляскач «ДМБ-91: зычу вярнуцца да дому». Мінск, «Галіяфы», 2021.

18. Ганна Севярынец «Мая школа». Мінск, «Лімарыус», 2021.

19. Аляксандр Хацкевіч «Замак на ўзгорку». Мінск, «Галіяфы», 2021.

20. Вольга Шчукіна «Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць». Мінск, Кнігазбор, 2021.

21. Лаўрэн Юрага «Замак з люстраной залай». Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2021.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930