Знайсці
19.09.2022 / 18:253РусŁacБел

Расійскі ўрад чакае, што зімой заходнія санкцыі стануць яшчэ больш адчувальнымі

Урад Расіі рыхтуецца да ўзмацнення санкцый Захаду ў найбліжэйшы час. Улады разгледзелі пяць асноўных напрамкаў ўзмацнення жорсткасці санкцый Захаду на стратэгічнай сесіі 30 жніўня пад кіраўніцтвам прэм'ера Міхаіла Мишустина, пішуць «Ведомости».

Першы кірунак тычыцца абмежаванняў міжнароднай мабільнасці расіян, якія пачаліся са скасавання спрошчанага візавага рэжыму з ЕС і закрыцця межаў краін Балтыі. Чыноўнікі таксама разглядаюць пагрозу для перамяшчэння прадстаўнікоў бізнэсу, навукі і адукацыі, растлумачыла блізкая да ўрада крыніца.

Іншым кірункам можа быць пашырэнне пераліку «недружалюбных» краін за кошт уключэння ў яго азіяцкіх гандлёвых партнёраў Расіі і членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Фактычна праца ў гэтым кірунку ўжо ідзе: Захад прапануе Кітаю і Індыі далучыцца да ўвядзення столі цэнаў расійскіх энергарэсурсаў, а Казахстан узгадняе гандаль з санкцыямі ЗША.

Трэці кірунак звязаны з пашырэннем другасных санкцый, ад якіх пацерпяць кампаніі, што працягваюць працаваць з Расіяй.

Чацвёрты кірунак — пашырэнне забароненых да пастаўкі ў Расію тавараў і тэхналогій. На сённяшні дзень Расія не можа закупляць некаторыя тыпы машын, транспарту і абсталявання ў ЕС, а ў ЗША — тэхналогіі для абароннай, аэракасмічнай і суднабудаўнічай галін.

Нарэшце, пятым кірункам могуць быць дадатковыя абмежаванні на экспарт энерганосьбітаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
19.09.2022
Может кто подскажет кто придумал этот головной убор, что на фотке? У всех народов венки а тут типа крепостные себе корону придумали...
19.09.2022
Погуглил откуда кокошник. Как всегда без лжи и воровства у русских не обошлось. Погуглите: кокошник РАСПУТНАЯ МАША И МЁРТВАЯ СНЕГУРОЧКА. Интересная версия
20.09.2022
Рон, не, гэта выключна азіяцкая тэма, у хінаў, ў японцаў і ў іншых азіятаў мела мейсца быць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930