Знайсці
19.09.2022 / 21:26РусŁacБел

У мінскіх садках і бальніцах ад заўтра пачнуць уключаць ацяпленне

Ужо з аўторка, 20 верасня, пачнуць уключаць ацяпленне ў дзіцячых садках, бальніцах і іншых сацыяльных аб'ектах Мінска. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя садкоў і бальніц, да першай чаргі залічваюцца школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацзабеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі, гасцініцы. Там ацяпленне ўключаюць, калі сярэднясутачная тэмпература цягам пяці сутак трымаецца на ўзроўні +10 і ніжэй.

У кватэрах, інтэрнатах, установах адукацыі (за выключэннем дашкольных і школьных), тэатрах і агульнагарадскіх лазнях ацяпленне ўключаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы +8 і ніжэй на працягу пяці сутак.

У офісы і прамысловыя будынкі цяпло пачынаюць падаваць у апошнюю чаргу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930