Знайсці
19.09.2022 / 21:509РусŁacБел

Гурт Naviband зладзіў моўнае апытанне

Музыкі спыталіся сваіх прыхільнікаў у інстаграме: якая мова выканання песняў ім бліжэйшая?

«Даволі часта чуем меркаванне, што менавіта песні на роднай мове ад нас гучаць зусім па-іншаму, кранальна і вы іх адчуваеце больш.

Але ў нас ёсць песні і на рускай. Бо прывыклі пісаць песні як адчуваем сэрцам, і бывае па-рознаму. Бо выхаваныя таксама ў соцыуме, дзе размаўлялі на дзвюх.

Таму нам дакладна цяжка зразумець, як гэта адбываецца. Пішам як адчуваем. І не выключаем, што калісьці выпусцім і на англійскай.

А вы як лічыце, што вам больш адгукаецца?», — напісалі выканаўцы.

Большасць падпісчыкаў адказалі, што ім бліжэйшая беларуская мова. Ды і ўвогуле, лічаць яны, па-беларуску гурт гучыць мацней.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
7
Верасень/адказаць/
20.09.2022
Наша родная беларуская мова гучала і гучаць будзе.
Але нічога благога няма, калі добрыя думкі, ці песні аб нашай Радзіме будуць гучаць таксама і на іншых мовах - таксама і расійскай.
0
Грыф/адказаць/
20.09.2022
Зноў песня пра белага бычка ад памяркоўных беларусаў: "Ну калі ўжо так, то няхай..." Даняхаіліся.  
0
а вы шчэ пытаецеся)/адказаць/
21.09.2022
Mike, шнобель у яго і ў бабы яго не белагускі) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930