Знайсці
19.09.2022 / 22:5716РусŁacБел

Расіянка стварыла шрыфт Belarus, але беларускага ў ім няшмат

Кацярына Шуляк — выпускніца Школы дызайну ў Санкт-Пецярбургу. Нядаўна на платформе Behance яна апублікавала новы шрыфт з назвай Belarus. Чаму такая назва і як яна звязана з нашай краінай, разбіраўся CityDog.

На стварэнне шрыфта дзяўчыну натхнілі працы cавецкага мастака і графіка Саламона Тэлінгатэра. У ваенны час ён ствараў агітацыйныя плакаты з антыфашысцкімі лозунгамі, працаваў мастаком у газеце «За Радзіму». На першай паласе гэтай газеты часцей за ўсё змяшчалі яркія заклікі і лозунгі, і ў іх былі адметныя шрыфты. Цяпер іх называюць істужачнымі, або stressed sans.

За аснову свайго шрыфта Кацярына ўзяла плакат Тэлінгатэра са словам «Белорус», адсюль і назва праекта.

Плакат дзяўчына абрала абсалютна выпадкова. Кажа, што глядзела асабліва на пабудову літар. Кацярыне ўвогуле падабаецца дызайн 40-х гадоў, бо падобныя шрыфты і плакаты пазнавальныя нават для цяперашняга пакалення, лічыць дзяўчына.

Гісторыя самога плаката «Белорус» невядомая. Ад яго захавалася толькі маляваная застаўка з выявай салдата і маці, якая адпраўляе свайго сына ваяваць.

Як распавядае Кацярына, створаны ёю шрыфт Belarus — гэта сучасная мадыфікацыя «Антыквы» (спецыяльны шрыфт з засечкамі). У адрозненне ад класічнай версіі, тут няма засечак, але ёсць кантраст паміж вертыкальнымі і гарызантальнымі рыскамі. 

Увесь клас літар падбіраўся ўручную. Дзяўчына выкарыстала спецыяльны спосаб-майстарынг: прамалёўваць кожную літару па чарзе, выкарыстоўваючы накіды

Па словах Кацярыны, у слове «беларус» хітрая пабудова літар. З-за гэтага прыйшлося дастаткова доўга думаць над апісаннем усяго астатняга алфавіту.

Шрыфт прадстаўлены на лацінцы і кірыліцы. Ён знаходзіцца ў вольным доступе, і выкарыстоўваць яго можна для любой дзейнасці. Галоўнае — пазначыць аўтарства Кацярыны. Файлы са шрыфтамі можна знайсці ў прэзентацыі на старонцы Behance.

Кацярына распавядае, што, нягледзячы на назву шрыфта, дадаваць варыянт на беларускай мове пакуль не плануе. Аднак кажа: калі будзе попыт, то абавязкова зробіць.

Чытайце таксама:

Як прайшло адкрыццё выставы «Восеньскі салон» у Мінску

«Калі вы не гатовыя бачыць пары, якія займаюцца сэксам у пустыні, — гэта не для вас». Мінчанка — пра легендарны фестываль Burning Man у ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
77
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
11
1
калі-небудзь я зраблю хинкали.../адказаць/
20.09.2022
Максим Дизайнер, ну а что ты хотел, дорогой)
System of a Down - Toxicity
песенка долго стояла на звоночке у меня
но это было давно
0
Marty Friedman Last September/адказаць/
21.09.2022
этой осенью я буду думать про более мирный плакат
если позволят мне
0
Максим Дизайнер/адказаць/
24.09.2022
калі-небудзь я зраблю хинкали...

Не группа, а г
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930