Знайсці
20.09.2022 / 16:084РусŁacБел

Следам за зэкамі Расія збіраецца адправіць на вайну мігрантаў

Урад Масквы разгорне ў міграцыйным цэнтры «Сахарава» інфраструктуру для садзейнічання Мінабароны РФ у арганізацыі паступлення мігрантаў на вайсковую службу. Пра гэта заявіў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.

Сабянін адзначыў, што замежнікі, якія заключылі гадавы кантракт для службы ва Узброеных сілах Расіі, могуць атрымаць грамадзянства ў спрошчаным парадку.

«У Маскве дзейнічае міграцыйны цэнтр «Сахарава» — адзінае акно для вырашэння пытанняў працоўнай занятасці мігрантаў. У самы бліжэйшы час урад Масквы разгорне ў «Сахарава» паўнавартасную інфраструктуру садзейнічання Мінабароны Расіі ў арганізацыі паступлення на ваенную службу замежных грамадзян», — гаворыцца на афіцыйным сайце Сабяніна.

Раней дэпутаты Дзярждумы прынялі закон аб спрашчэнні атрымання замежнікамі расійскага грамадзянства. Згодна з ім, атрымаць грамадзянства РФ у спрошчаным парадку, без неабходнасці атрымліваць дазвол на жыхарства, змогуць «замежныя грамадзяне, якія заключылі кантракт аб праходжанні службы ва УС РФ, іншых войсках або воінскіх фармаваннях на тэрмін не менш за адзін год.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Справка/адказаць/
20.09.2022
Воистину, Москва - третий Рим...во времена упадка. Ждём восстания варваров и падения Москвы.
0
Юзік/адказаць/
20.09.2022
А ПАСІЯРОТНА РАСЕЙСКАЕ ГРАМАДЗЯНСТВА БУДУЦЬ ДАВАЦЬ?
0
Ёсік/адказаць/
21.09.2022
Юзік, не, яшчэ за грошы сваякоў ды на радзіме пахаваць трэба будзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930