Знайсці
20.09.2022 / 16:234РусŁacБел

88% украінцаў не гатовыя аддаваць свае тэрыторыі

77% украінцаў адзіна прымальным варыянтам устанаўлення міру лічаць вяртанне Украінай усіх тэрыторый, падкантрольных ёй да 2014 года, уключаючы Данбас і Крым, яшчэ 11% апытаных называюць такі варыянт дасягнення міру «хутчэй прымальным».

Пра гэта сведчаць вынікі сумеснага апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі і Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута ва Украіне, праведзенага з 2да 9 жніўня.

«Украінцы не разглядаюць сваю тэрыторыю як разменную манету. Хутчэй, яны пераважнай большасцю адзначаюць, што змагаюцца і ахвяруюць дзеля аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Гэта адзіны вынік вайны, які лічыцца прымальным», — гаворыцца ў даследаванні.

Толькі 5% апытаных назвалі непрымальным для дасягнення міру вяртанне ўсіх тэрыторый, уключаючы Данбас і Крым.

69% рэспандэнтаў назвалі непрымальнай цаной для вяртання міру тое, што Украіна верне толькі тыя тэрыторыі, якія кантралявала да 2022 года (без Крыма і акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей).

84% супраць таго, каб мір наступіў пры ўмове, што Украіна прэтэндуе толькі на тую тэрыторыю, якая падкантрольная ёй цяпер.

61% апытаных лічаць непрымальнай цаной для вяртання міру адмову Украіны ад заяўленай мэты ўступлення ў НАТА, а 73% — адмову ад заяўленай мэты ўступлення ў ЕС.

Нагадаем, расіяне заявілі, што ў Луганску, Данецку і Херсоне «рэферэндум» аб уваходжанні ўтварэння ў склад Расіі пройдзе ўжо з 23 па 27 верасня. 

Правядзенне рэферэндуму без падрыхтоўкі — унікальны прыклад у гісторыі, і сведчыць пра няўпэўненасць Масквы ў здольнасці ўтрымаць акупаваныя тэрыторыі даўжэйшы час.

Украінцы, мяркуючы па выніках апытання, не гатовыя адмовіцца ад сваіх тэрыторый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
антисвета/адказаць/
20.09.2022
96% украінцаў за лукашэнку некалі былі...
і гэта не нейкая там нячэстная галасаванка. гэта на шоу Савіка Шустэра было. тэлефонная галасаванка. нібы чэсная
0
антисвета/адказаць/
20.09.2022
Вопрос, а гаранты независимости и целостности Украины - это кто?
может товарищ с интересной прической?
как же его прости господи-то зовут?
у меня просто очень плохая память на имена, но на лица хорошая. на коленки светы он еще так интересно смотрел...
а! Борис. Джонсон. так вот. после неоднократного посещения Киева он, вроде как даже повысился в должности...
ну так говорят...
0
антиколесникова/адказаць/
20.09.2022
пожалуй повторю это еще раз... хоть 2 раза повторять не люблю.
в 2020 году я говорила (писала  ̶ ̶д̶о̶к̶л̶а̶д̶н̶у̶ю̶ а̶н̶о̶н̶и̶м̶к̶у̶ на Ніве):
- девочки, вот вы помаду в магазине дольше выбираете, чем президента себе.
на что мне было сказано:
- олеся, ты что сумашедшая? помада - она же денег стоит. а президент - это же бесплатно вообще

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930