Знайсці
20.09.2022 / 20:326РусŁacБел

Елісееў: Пагроза беларускай і ўкраінскай дзяржаўнасці — надзвычайная

Палітолаг, эксперт Цэнтра EAST Андрэй Елісееў пракаментаваў «Нашай Ніве» апошняе абвастрэнне вакол расійска-ўкраінскай вайны і апошнія вострыя заявы Лукашэнкі.

«Вельмі верагодная скорая вайсковая эскалацыя ў Украіне з боку Масквы, — сказаў «Нашай Ніве» палітычны аналітык Андрэй Елісееў. — Усведамляючы гэта, Лукашэнка збіраецца яшчэ болей заціскаць гайкі ва ўсіх сферах, перадусім каб не спарадзіць сумневы Крамля, што ён можа згубіць кантроль у Беларусі. Паколькі мажлівыя новыя (хай сабе не на паперы, а на практыцы) элементы ваеннага становішча ў Беларусі, то імаверныя як абмежаванні ўезду / выезду з Беларусі, так і актуалізацыя занепакоенняў наконт мажлівага удзелу беларускіх вайскоўцах у агрэсіўных дзеях. У цэлым, пагроза беларускай і ўкраінскай дзяржаўнасці застаецца надзвычайнай», — кажа Елісееў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Андрэй /адказаць/
20.09.2022
Якая пагроза дзяржаўнасці? Беларускай дзяржаўнасці не існуе з 2 красавіка 1996 года. Існуе акупацыйны фашысцка-лукашысцкі рэжым. А калі вы лічыце гэты рэжым беларускім, то адкажыце на адно пытанне: што ў ім ёсць беларускага? Правільны адказ: нічога, апроч назвы захопленай краіны.
2
Янка/адказаць/
20.09.2022
Што ён вярзе, гэны аналітык? Нейкі набор словаў, нічога не зразумела
0
Старобiьлорусъ/адказаць/
21.09.2022
Россее буде толькi горш од наступствоў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера