Знайсці
21.09.2022 / 14:015РусŁacБел

Апублікаваны праект зменаў у закон аб грамадзянстве. Яго плануюць пазбаўляць тых, каго не могуць пасадзіць. А пра ВНЖ абавяжуць паведамляць у органы

На партале Pravo.by з’явіўся праект змен у Закон «Аб грамадзянстве».

Згодна з праектам, грамадзянства будуць забіраць «у сувязі з наяўнасцю прысуду суда Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае ўдзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ёй цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь, — калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь».

Іншая важная змена — людзей абавяжуць паведамляць у органы ўнутраных спраў або замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы пра атрыманне імі дазволаў на жыхарства іншых дзяржаў або аналагічных дакументаў. Маюцца на ўвазе, прыкладам, карты паляка.

У Беларусі роля Нацыянальнага сходу намінальная, яны проста штампуюць законы, якія рыхтуе Адміністрацыя прэзідэнта, таму закон, можна лічыць, будзе зменены.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
39
0
даведка/адказаць/
21.09.2022
Для Лукашенко незыблемы лишь нормы конституции об отсутствии у него ограничений на нахождение у власти.
21.09.2022
Начхаць, вашае грамадзянства палітуцекачу не патрэбна. А пра карты паляка няхай зараз лепей думаюць мае калегі, якія так хутка перамятнуліся з аднаго лагера ў другі. Я па карце паляка польскую візу і за межамі РБ атрымаю.
21.09.2022
Якое грамадзянства?! Ядзерная вайна на носе, пры якой Беларусі кранты, бо кремлядзі падставяць нас у первую чаргу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930