Знайсці
21.09.2022 / 20:06 1

Бяспалаў — пра ўнутрак Палка Каліноўскага, прэтэнзіі да Стрыжака і Ціханоўскай і ролю Сахашчыка

Стваральнік паблікаў «Мая краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі» Сяргей Бяспалаў цудам уратаваўся ад турмы ў Беларусі. Ëн з прыгодамі ўцёк ва Украіну, дзе і заспеў пачатак вайны.

Да Палка Каліноўскага ён далучыўся ў першыя ж дні, прайшоўшы мінімальную баявую падрыхтоўку на курсах «Белага легіёна».

У гутарцы «Ток» Сяргей расказвае пра беларусаў, якія ваююць за Украіну, ваенны побыт і дысцыпліну, тлумачыць, чаму Полк Каліноўскага адмовіўся ад грошай BySOL, чаго Полк чакаў ад Ціханоўскай, гаворыць пра Сахашчыка і Пракоп’ева. Па-новаму глядзіць на падзеі 2020 года, расказвае неймаверную гісторыю сваіх уцёкаў ад рэжыму Лукашэнкі і разважае пра будучыню Беларусі.

00:00 — пра што выпуск
00:39 — як украінцы прынялі за дыверсанта
05:06 — як пайшоў на курсы «Белага легіёна» вучыцца страляць
06:08 — як трапіў у Полк Каліноўскага
07:44 — ледзь не стаў «пушачным мясам»
09:18 — што зразумеў пра вайну
11:18 — якім быў Іван «Брэст» Марчук
12:32 — пра развітанні з беларусамі
13:06 — як змянілася Украіна
16:09 — чаму беларусаў выправаджваюць з Украіны
17:24 — ці знікла карупцыя ва Украіне
18:50 — ці гатова Украіна абстрэльваць вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі
20:20 — як мог загінуць
21:30 — ці можа вайна змяніць сітуацыю ў Беларусі
25:49 — што праходзяць беларускія добраахвотнікі, калі прыязджаюць ваяваць
29:01 — ці гатовы страляць у беларусаў
29:36 — пра расейскіх палонных
30:22 — колькі беларусаў ваюе ва Украіне і ў якіх фармаваннях
33:27 — пра побыт на вайне
35:36 — з якой зброяй ваююць каліноўцы
36:21 — пра расколы ўнутры Палка
38:00 — чаму Пракоп’еў сышоў з Палка
39:39 — чаму Каліноўцы паехалі біць морду Літвінам
40:51 — што Полк не падзяліў са Стрыжаком і чаму адмовіўся ад грошай
44:05 — пра метады выхавання каліноўцаў і прымус Клюкача дзень хадзіць у бронекамізэльцы
46:10 — за што Полк не любіць Офіс Ціханоўскай
47:31 — пра стаўленне да асобы Сахашчыка
48:10 — ці пойдзе Полк вызваляць Беларусь пасля Украіны
51:19 — чаму прэс-служба Палка паводзіць сябе як прэс-служба Лукашэнкі
52:48 — як 2020 год стаў магчымым
55:50 — неймаверная гісторыя ўцёкаў з Беларусі
59:42 — пра Лосіка
1:05:00 — ці быў у беларусаў шанец у 2020-м
1:08:09 — чаму Лукашэнка доўгі час быў больш папулярны ва Украіне, чым у Беларусі
1:09:31 — як жыць, калі вайна зацягнецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Aresa / адказаць
21.09.2022
"Не нашкодзь!" іншым, журналіст, калі падрабязна апавядаеш, якім чынам забягаў ды хто дапамагаў. І пра тое, што даціснуць лукашызм у 20-ым было немагчыма: калі нікога не слухаць і не рыхтавацца, вядома, "раптам" стане немагчыма. У астатнім, вельмі цікава, даволі пераканаўча. Дзякую.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31