Знайсці
21.09.2022 / 22:28РусŁacБел

Мінпрацы патлумачыла, як украінскім бежанцам будуць плаціць пенсіі і дапамогі ў Беларусі

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва размясціла на сваім сайце інфармацыю, якая тлумачыць, як будуць рэалізоўваюцца правы, дадзеныя для бежанцаў з Украіны указам Лукашэнкі 14 верасня.

Цяпер перасяленцам з Украіны можна будзе афармляць у Беларусі пенсіі і дапамогі без патрэбы падаваць дакументы, якія сведчылі б, што ва Украіне іх яму не плацяць. Да ўказа Лукашэнкі ад 14 верасня пенсію і дапамогі маглі прызначыць толькі пры наяўнасці такіх дакументаў.

Пры гэтым удакладняецца, што пытанне аб прызначэнні пенсіі можа быць разгледжанае толькі пры ўмове пастаяннага пражывання ў Беларусі (дазвол на жыхарства — для неграмадзян, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна або беларускі пашпарт — для грамадзян краіны).

Пры захаванні пералічаных умоў пенсіі і дапамогі перасяленцам з Украіны будуць прызначацца паводле тых жа самых нормаў, што і беларусам. Для прызначэння пенсіі ім трэба звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі. За дапамогамі таксама можна звяртацца па месцы працы (службы) або вучобы (пры дзённай форме атрымання адукацыі).

Таксама для стымуляцыі працаўладкавання перасяленцаў з Украіны спрашчаецца парадак прыёму іх на працу. Так, пры афармленні спецдакумента ў органах унутраных спраў атрымліваць дазвол на працаўладкаванне ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласнога (Мінскага гарадскога) выканкамаў не трэба.

Акрамя таго, украінцаў без дакументаў аб адукацыі (навучанні), якія пацвярджаюць кваліфікацыю (разрад) па прафесіі рабочага, могуць прымаць на працу па такой прафесіі з наступным накіраваннем іх на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка даў украінскім бежанцам правы, роўныя з беларусамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930