Знайсці
22.09.2022 / 00:192РусŁacБел

Сярод вернутых з расійскага палону — галоўныя камандзіры «азоўцаў»

Стала вядома, што сярод тых байцоў батальёна «Азоў», якія выйшлі на волю ў выніку абмену палоннымі, што сёння быў праведзены ў Чарнігаўскай вобласці, апынуліся і іх камандзіры — Дзяніс Пракапенка «Радыс», Святаслаў Паламар «Каліна» і Сяргей Валынскі «Валына».

Як паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, вызваленыя 215 украінскіх палонных, сярод іх 108 — абаронцы «Азоўсталі». 124 чалавекі — афіцэры.

«Мы абмянялі 200 нашых герояў на Медведчука, які ўжо даў усе магчымыя паказанні следству. А 5 герояў — камандзіраў «Азоўсталі» — на 55 рускіх палонных, якія не маюць для нас ніякай цікавасці», — удакладніў Ярмак.

Абмен асноўнай масы палонных адбыўся ў Чарнігаўскай вобласці, украінскіх ваеннапалонных маглі нібыта прывезці з тэрыторыі Беларусі.

А вось абмен камандзіраў адбыўся на нейтральнай тэрыторыі, у Турцыі. Пяць камандзіраў палка» Азоў « будуць знаходзіцца там да канца баявых дзеянняў пад пратэкцыяй турэцкага лідара Таіпа Рэджэпа Эрдагана, паведаміў у сваім вячэрнім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У сваю чаргу, Эрдаган заявіў, што абмен палоннымі паміж Расеяй і Украінай стаў магчымы пры пасярэдніцтве Турцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
62
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
1
Ноўнэйм/адказаць/
22.09.2022
Вельмі рады за азоўцаў, а асабліва за іх камандзіраў! Вечная памяць ахвярам расейцаў у Яленаўке!
8
Баба Гэля/адказаць/
22.09.2022
Ды к iх жа Хаймарсам раней з палону высвабадзiлi? Галiвуд адпачывае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930