Знайсці
22.09.2022 / 09:582РусŁacБел

Пуцін амаль паўдня чакаў Шайгу. Зварот прэзідэнта Расіі быў запісаны задоўга да звароту міністра абароны

Падрабязнасці пра відэазварот, у якім была аб’яўленая мабілізацыя ў Расіі.

Спачатку прамова Уладзіміра Пуціна чакалася ў 20:00, але затым трансляцыю сталі адкладваць. 

У выніку зварот быў анансаваны на раніцу 21 верасня. Але, як высветлілі «Можем объяснить», відэа з прамовай Уладзіміра Пуціна аб мабілізацыі было гатовае яшчэ ўвечары 20 верасня. Гэта вынікае з метаданых файла.

Ролік, загружаны на сайт прэзідэнта Расіі, быў створаны ў аўторак у 22:19. У 5:22 быў створаны PDF-файл указа аб частковай мабілізацыі. А ў 8:20 — відэа з інтэрв'ю Сяргея Шайгу, якое было апублікаванае ў Telegram-канале Мінабароны РФ.

Трансляцыя прамовы прэзідэнта пачалася ў эфіры расійскіх дзяржканалаў роўна ў 9:00 — гэта значыць, амаль праз 11 гадзін пасля запісу. А вось інтэрв'ю Шайгу было прадэманстраванае ўсяго праз гадзіну пасля яго стварэння.

Верагодна, указ дапрацоўвалі ўсю ноч, але і пасля гэтага ў ім засталіся прабелы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.09.2022
Да, нажрался шойгу и заснул. Стандартная ситуация. Я однажды так в борделе заснул и самолет про...зевал.
0
даведка/адказаць/
22.09.2022
В метаданных видео указано UTC (у Москвы UTC+3), соответственно, это видео было создано ночью 21 сентября.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера