Знайсці
22.09.2022 / 12:45РусŁacБел

Сёння пачынаюць дзейнічаць новыя правілы для кіроўцаў. Што новага

Дзевяць месяцаў таму быў апублікаваны закон «Аб змене закона РБ «Аб дарожным руху». У ім прадугледжана шмат новаўвядзенняў: ад пытанняў тэхагляду, выдачы правоў і здачы экзаменаў у аўташколе да маніторынгу дарог і крытэрыяў бяспекі. Увесь гэты перыяд прыводзілі ў адпаведнасць з законам іншыя прававыя акты. І вось сёння, 22 верасня, усе змены ўступаюць у сілу. Коратка пра галоўнае піша Onliner.by

Выдача правоў

Цяпер пасведчанне кіроўцы можна памяняць незалежна ад месца рэгістрацыі. Выдачу ж дакумента пакінулі за РЭП ДАІ па месцы рэгістрацыі аўташколы альбо па месцы рэгістрацыі кіроўцы, калі ён абавязаны быць зарэгістраваны па месцы знаходжання.

Будуць выдаваць міжнародныя пасведчанні кіроўцы. Некаторыя краіны патрабуюць менавіта міжнароднае пасведчанне. У спісе гэтых дзяржаў: Аўстралія, Аргенціна, Венесуэла, Егіпет, Індыя, Іспанія, Канада, Кіпр, Карэя, ЗША, Тайланд, Японія і іншыя. У Беларусі выдача міжнародных правоў пачалася з 2020 года, выглядаюць яны як кніжачка. Выдаюцца на падставе нацыянальнага (звычайнага) вадзіцельскага пасведчання на 3 гады. Для атрымання трэба падаць у ДАІ пашпарт, меддаведку, фота і квітанцыю аб аплаце 2 базавых велічынь за выдачу, 0,12 б.в. за афармленне заявы і камп'ютарныя паслугі. Лічыцца, што «кніжачка» з'яўляецца дадаткам да нацыянальных правоў і без асноўнага дакумента несапраўдная.

Таксама з'явіцца магчымасць здаваць экзамен на аўто з АКПП. Адпаведна, можна будзе атрымліваць права на кіраванне ТС толькі з «аўтаматам» — пра гэта будзе сведчыць адзнака «АТ» з зваротнага боку пасведчання, у 12-й графе. З такімі правамі на машынах з «механікай» ездзіць будзе нельга — такіх кіроўцаў будуць лічыць «бяспраўнікамі».

Таксама цяпер навучальным установам не трэба ўзгадняць маршруты для «практыкі ў горадзе» з ДАІ. Аднак прадугледжаны пералік участкаў дарог, на якіх забароненае навучанне.

Таксама спрасцілі парадак стажыроўкі: скарацілі колькасць мінімальных гадзін, знізілі патрабаванні да ТС, на якіх яна праводзіцца. Больш падрабязную інфармацыю пра гадзіны стажыровак прафесійныя вадзіцелі могуць знайсці ў самым дакуменце.

Снегабалотаходамі, квадрацыкламі, снегаходамі і мотаўсюдыходамі можна будзе кіраваць з 17 гадоў і без здачы экзаменаў.

Тэхагляд

Цяпер на дыягнастычных станцыях павінна быць забяспечаная магчымасць разлікаў з дапамогай АРІП, гэта значыць, дыстанцыйна праз інтэрнэт. А яшчэ на ўсё станцыях, у тым ліку рэгіянальных, павінен з'явіцца папярэдні запіс для правядзення дзяржтэхагляду.

Меддаведка

Кіроўца можа прайсці пераагляд у любой арганізацыі аховы здароўя — «па сваім жаданні».

Накіроўваць на медкамісію для пераагляду цяпер павінны пісьмова, уручаць паперу — асабіста і пад роспіс. Інфармацыю аб кіроўцах, накіраваных на пераагляд, будуць адпраўляць: арганізацыі аховы здароўя — у МУС і ў Мінсельгас не радзей за адзін раз на месяц, наймальнікі — у ДАІ не пазней за 10 каляндарных дзён пасля выдачы накіравання.

Калі вырашана не дапускаць кіроўцу да кіравання па медпаказаннях, яму дадуць заключэнне — таксама асабіста і пад роспіс. Калі няма магчымасці — вусна. Калі і так не атрымаецца — заказным лістом на працягу 5 дзён. Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца падставай для нядопуску, можна знайсці тут.

З пачатку гэтага года ўлік вадзіцельскіх даведак аўтаматызаваны. Доступ да базы з данымі людзей, прызнаных няздольнымі да кіравання транспартным сродкам ёсць у МУС і Мінсельгаса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930