Знайсці
22.09.2022 / 16:482РусŁacБел

СМІ: Унутры расійскай арміі раскол, а Пуцін асабіста кіруе генераламі

Паводле крыніц CNN у амерыканскай разведцы, расійскія вайскоўцы разыходзяцца ў поглядах адносна таго, як лепш супрацьстаяць украінскаму контрнаступу. Масква аказалася ў абароне як на ўсходзе, так і на поўдні.

Пуцін сам дае ўказанні генералам на месцах, заявілі дзве крыніцы, датычныя да амерыканскай разведкі. Такая тактыка кіравання ўзброенымі сіламі сведчыць пра дысфункцыянальную, неэфектыўную структуру камандавання.

Фота: kremlin.ru.

Перахопы разведвальнай інфармацыі зафіксавалі, як расійскія афіцэры спрачаліся паміж сабой і скардзіліся сябрам і сваякам на рашэнні маскоўскага камандавання. Існуюць значныя рознагалоссі адносна стратэгіі сярод военачальнікаў, якія спрабуюць дамовіцца пра тое, дзе засяродзіць свае асноўныя сілы.

Крамлёўскія чыноўнікі і эксперты ў дзяржаўных СМІ ліхаманкава абмяркоўваюць прычыны няўдачы пад Харкавам, і ў сваёй манеры Крэмль спрабуе перакласці віну з Пуціна на расійскіх вайскоўцаў.

Ужо адбыліся перастаноўкі ў ваенным кіраўніцтве, у выніку чаго камандная структура Расіі стала яшчэ больш бязладнай, чым была раней, кажуць крыніцы CNN.

Адзін з камандзіраў, які кіраваў большасцю падраздзяленняў вакол Харкаўскай вобласці, быў на гэтай пасадзе ўсяго 15 дзён і цяпер вызвалены ад абавязкаў. 

Амерыканскія афіцыйныя асобы лічаць, што Расія абмежаваная ў сваёй здольнасці арганізаваць адказ на контрнаступальныя аперацыі Украіны. Нават пасля абвяшчэння мабілізацыі чыноўнікі скептычна ставяцца да таго, што Расія здольная хутка разгарнуць вялікую колькасць войскаў ва Украіне, улічваючы яе пастаянныя праблемы з лініямі забеспячэння, камунікацыяй і маральным духам.

Невялікі маштаб расійскай апошняй перадыслакацыі войскаў з'яўляецца сігналам яе няздольнасці правесці любыя сур'ёзныя аперацыі, сказаў CNN высокапастаўлены прадстаўнік Мінабароны ЗША.

Расія адказала на поспехі Украіны атакамі на крытычна важную цывільную інфраструктуру: плаціны і электрастанцыі. Але гэта больш нагадвае атакі помсты, а не асэнсаваныя дзеянні, якія маюць хоць нейкую ваенную значнасць.

У расійскіх вайскоўцаў дрэнная згуртаванасць падраздзяленняў, дэзерцірства ў шэрагах, салдаты не жадаюць ваяваць. У іх жудасны маральны дух, паведамляе амерыканскае выданне. 

Распараджэнне Пуціна аб мабілізацыі мае важнае значэнне, бо гэта прамое прызнанне таго, што «спецыяльная ваенная аперацыя» Масквы не спрацавала. Нават калі Маскве ўдасца павялічыць колькасць сваіх вайскоўцаў за кошт мабілізацыі рэзервістаў, ёй будзе цяжка навучыць, арганізаваць і інтэграваць гэтыя войскі ў існуючыя падраздзяленні. Гэта, хутчэй за ўсё, не будуць навабранцы высокай якасці.

Няўдачы Расіі ў планаванні, камунікацыях і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні былі ўскладненыя стратамі пры адступленні з ваколіц Харкава. 

Пуцін у сераду чарговы раз прыгразіў прымяненнем ядзернай зброі. Амерыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што ўспрымаюць гэтую пагрозу сур'ёзна, але не ўбачылі непасрэдных прыкмет таго, што ён плануе рэалізаваць яе. 

Высокапастаўлены чыноўнік НАТА сказаў CNN, што агулам Расія цяпер знаходзіцца ў абароне. Украіна мае ініцыятыву, што прымушае Расію прыняць часовыя меры проста для таго, каб пазбегнуць далейшых страт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
52
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
2
Mосковская орда должна распасться т к смысла в ее существовании нет./адказаць/
22.09.2022
Mосковская орда  должна распасться т к смысла в ее существовании нет. Нынешняя элита Неспособна на Реформы, общество неспособно на революцию, поэтому будет продолжаться гниение, которое закончится распадом, т к и затяжное гниение тоже всех утомит.
0
Охтас/адказаць/
23.09.2022
Эксперт Жданов у Фейгина заявил, что Коношенков под твитом Симоньян заявил, что она тупая и что US закидает росию ядерным оружием быстрее, чем она успеет сходить в туалет.

Человек не понимает, что цитирует фейковый аккаунт "Кокошенков". Я до недавнего времени, не зная всех персоналий информационного поля Украины, порой смотрел и слушал Жданова, так как на его мнение ссылались вроде бы авторитетные украинские СМИ.

Недавно услышал от него отсылку к "Генералу ПЦР" и понял, что передо мной еще одна "люся" типа арестовича. Больше мнение "военного эксперта" Жданова меня не интересует. Это такой же балабол, вместо правды там сказки Венского леса.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930