Знайсці
22.09.2022 / 18:012РусŁacБел

На юбілей усталявання дыпламатычных адносін Беларусь адправіла ў Кітай цягнік торфу

Першы цягнік з торфам адправіўся з Беларусі ў Кітай. Урачыстая цырымонія прайшла ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Усяго адпраўлена каля 1,5 тысячы тон торфу.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе Мінэнерга, у гэтым цягніку 62 кантэйнеры з верхавым кіпаваным торфам, які будуць выкарыстоўваць для патрэб кітайскай сельскай гаспадаркі.

Праект рэалізуе торфазавод ААТ «Туршоўка» з Крупскага раёна сумесна з кітайскай кампаніяй па абслугоўванні сельскагаспадарчых тэхналогій «Лэнундао» пры падтрымцы індустрыяльнага парку «Вялікі Камень» і ДВА «Белпалівагаз».

Пасля плануецца адправіць у Кітай яшчэ 50 кантэйнераў торфу. Чакаецца, што ў перспектыве сваю прадукцыю ў гэтую краіну змогуць пастаўляць яшчэ два тарфяныя заводы.

Па выніках 2021 года знешнегандлёвы абарот Беларусі і Кітая склаў 5,9 млрд даляраў, тэмп росту — 108,7%. Тэмпы росту экспарту 109,7%, імпарту — 108,3%. Сальда для Беларусі выйшла адмоўным — мінус 3,2 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

У рамках імпартазамяшчэння Беларусь стала здабываць на траціну больш торфу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Тэкля/адказаць/
22.09.2022
Хутка ні дроў, ні торфабрыкету ў Беларусі немагчыма будзе купіць
0
Второй/адказаць/
22.09.2022
Кроме торфа - пиломатериалы, дсп, сухое молоко, лён.
Экспорт средних веков - лён, пенька и меха.
Взамен французко-китайский мотоцикл с переклееными наклейками для первого, китайский ноутбук с наклееной "H" для первого, чтобы первый не скучал и разговаривал с мотоциклом и ноутбуком.
 Вот такие экспортно-импортные взаимоотношения с Китаем, - всё для первого.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930