Знайсці
22.09.2022 / 20:051РусŁacБел

ГУБАЗіК затрымаў паэта, які выкладаў у прыватнай школе Smart School. Выдатнага педагога змусілі на відэакамеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца

Мужчыну клічуць Дзмітрый Юртаеў і яму 44 гады.

Фота: сацсеткі

Ён піша вершы на рускай мове. Член Міжнароднага саюза пісьменнікаў «Новы сучаснік», Беларускага літаратурнага саюза пісьменнікаў «Полацкая галіна» і акцёр Тэатральна-літаратурнай майстэрні «ТЭАТР Літасфера».

Мае зборнік «ЖГИ!», выпушчаны ў Канадзе ў 2014 годзе, публікуецца ў некалькіх літаратурных часопісах і ўдзельчае ў конкурсах. Займаецца таксама фатаграфіяй і ладзіць выставы.

Зміцер працаваў выкладчыкам у прыватнай школе Smart School, якая нядаўна патрапіла ў цэнтр бытавога скандалу. Хлопчык стрэліў у дзяўчынку з дзіцячага пнеўматычнага пісталета — за гэта на дырэктарку ўзбудзілі крымінальную справу, а Лукашэнка даручыў увесці ліцэнзаванне прыватных школ.

Допіс у «Жоўтых злівах» пра Дзмітрыя з'явіўся ўчора. Там былі ў асноўным скрыншоты з ягоных сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў. А сёння мужчыну затрымалі.

Адзін з допісаў Дзмітрыя з «Жоўтых зліваў»

У запісаным відэа сілавікі змушаюць яго апраўдвацца за свае дзеянні і перабіваюць запіс фрагментамі таго, як ён чытае свой верш проста ў іхнім аддзяленні. Паведамляецца таксама, што супраць яго завялі крымінальную справу.

Чытайце яшчэ:

Затрымалі вядомага трэнера па вольнай барацьбе

Лукашысты дапытвалі праграміста, завязаўшы яму бандану з еўрапейскім сцягам на жаночы манер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
37
0
Как же шваль губопиковская достала/адказаць/
22.09.2022
Господи, какая же эта шваль, из губопика, на побегушках у лукашенко и путина. Их, всех, под мобилизацию и в окопы Украины, сразу обсра...ись бы, а так, да, поэтов, студентов, рабочих, инженеров, чиновников в угоду самодуру лукашенко кошмарить и за это получать квартиры, они могют, а вот в окопчик украинский, то, оно, было бы самое то, где "креатив" и "доблесть" свою показывать смогли бы до первого выстрела с украинской стороны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930