Затрымалі пастара Антонія Бокуна
Пра затрыманне пастара паведаміў у фэйсбуку адзін з прыхаджан евангельскай царквы «Ян Прадвеснік» Дзяніс Садоўскі.
Антонія Бокуна затрымалі сёння ўдзень, прычыны затрымання пакуль што невядомыя. Ператрусу дома не праводзілі, але забралі тэхніку.
Магчыма, затрыманне можа быць звязанае з пазаўчарашнім затрыманнем у Мінску Вячаслава Ганчарэнкі — пастара іншай евангельскай царквы «Новае жыццё».
Мінская царква «Ян Прадвеснік» — адна з найбольш патрыятычных беларускіх пратэстанцкіх цэркваў, яна працуе па-беларуску і ўсяляк падтрымлівае нацыянальную мову і культуру.
Чытайце таксама:
У Мінску затрымалі пастара евангельскай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку
Каментары
81
Кажан/адказаць/22.09.2022
Ну, ну. Хто падымае руку сваю на дзяцей Божых будзе немінуча пакараны. Пракляты да 7 калена.
12
cik/адказаць/22.09.2022
⤷ Кажан, Ага, а ўсе астатнія гэта байструкі, божыя - на іх усё роўна?
42
SHOS /адказаць/22.09.2022
⤷ Кажан, серьезно что ли или вы прикалываетесь?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рускі народны сабор на чале з патрыярхам Кірылам абвясціў вайну з Украінай «свяшчэннай»
 44
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера