Знайсці
23.09.2022 / 09:492РусŁacБел

Новыя санкцыі ЕC супраць Расіі могуць закрануць IT. Іх могуць распаўсюдзіць і на Беларусь

Новы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі можа закрануць IT-сферу. Пры гэтым Польшча і краіны Балтыі прапануюць пашырыць абмежавальныя меры і на Беларусь.

Пра гэта паведамляе reform.by са спасылкай на Financial Times.

Міністры замежных спраў краін ЕС на экстранай сустрэчы ў Нью-Ёрку, скліканай пасля абвяшчэння частковай мабілізацыі ў Расіі і рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях Украіны, дамовіліся аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый. Еўракамісія можа прадставіць афіцыйныя прапановы па яго змесце на наступным тыдні, а фармальнае рашэнне аб увядзенні ў дзеянне пакета можа быць прынятае ў сярэдзіне кастрычніка. Першапачаткова паведамлялася, што ён будзе ўключаць меры па абмежаванні коштаў на расійскую нафту, а таксама па пашырэнні персанальных санкцый.

Акрамя механізму па абмежаванні цэн на расійскую нафту, у пакет могуць увайсці меры, накіраваныя на расійскую сферу інфармацыйных тэхналогій, кібербяспекі і праграмнага забеспячэння. Што гэта за меры, невядома. Акрамя таго, Польшча і краіны Балтыі таксама прапануюць адключыць яшчэ некалькі банкаў ад SWIFT, забараніць імпарт алмазаў. Таксама яны выступаюць за тое, каб санкцыі, уключаючы абмежаванні даступнасці інфармацыйных і іншых паслуг у IT-сферы, былі ўведзеныя і супраць Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
17
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
9
3
Мойша/адказаць/
23.09.2022
Чарговы ідыятызм: беларускія айцішнікі на 99% супраць вайны але каго гэта хвалюе ў левым свеце дзе "калектвізацыя" і глабалізацыя гэта норма. Ну што ж мы пажынаем плады леваліберальнай палітыкі хіппі і і іншых аматараў каноплі.
23.09.2022
Мойша, Коля сантэхнік, што мне ўчора трубу мяняў, таксама супраць. І 99% яго калег таксама. І што?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930