Знайсці
23.09.2022 / 13:005РусŁacБел

Лукашэнка пра амністыю: Ніякага торгу не будзе, але трэба ісці на кампрамісы

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з прапагандыстамі ў Хатыні, паведамляе БелТА.

«Я не таргую людзьмі. Я ніколі так не рабіў і рабіць не збіраюся. Таму ніякага торгу не будзе. Я не буду таргавацца, нават калі за гэтым будзе нейкая выгада. Я ніколі на гэта не пайду. Але там, дзе можна пайсці на нейкі кампраміс, трэба ісці. Гэта ж наша грамадства, яны рана ці позна ўсё роўна выйдуць», — сказаў Лукашэнка, каментуючы параўнанне будучай амністыі і памілаванняў з «палітычным торгам з Захадам».

Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў: калі можна пайсці на кампраміс, гэта трэба рабіць, але сапраўдным злачынцам прабачэння быць не павінна. «Нельга быць «дубаватымі» — вось мы ўсталі ў позу і ўсё, нікога не бачым. Бо ж былі людзі, якія сапраўды памыляліся. Некаторыя сяк-так: напэўна, улада не ўтрымаецца, і я пайду [на пратэсты]», — адзначыў ён.

Раней анансавалася, што больш за 8 тысяч чалавек будуць амніставаныя. Ужо вядома пра некалькіх палітвязняў, якія былі памілаваныя. Сярод іх — журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
43
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
12
0
даведка/адказаць/
23.09.2022
Я не торгую людьми... Захотел — посадил, захотел — отпустил, захотел — снова посадил и снова выпустил. 
Потому что Юра не человек, Чиж — это птица, несущая мне золотые яйца.
17
АМія/адказаць/
23.09.2022
Я перакананая, што абсалютная бальшыня палітзьняволеных павінна выйсьці і гэта ў інтарэсах нават людзей ва ўладзе якімі б яны не былі прычым нават незалежна ад таго адменяць (у адказ) санкцыі ці не. Беларусы павінны быць вольныя, а санкцыйная палітыка- справа замежных дзяржаваў. Насамрэч утрыманьне і нават павялічэньне колькасьці палітзьняволеных у інтарэсах толькі рускіх офіцеров Тіхановской.
0
Паляшук /адказаць/
23.09.2022
Справядлівасць, наколькі гэта магчыма... - Рыгорыч як заўжды канцэптуальны ў сваім цынізме. Так і бачу, як Metallica перазапісвае свой альбом 1988 года і змяняе назву на And justice for all... where it possible.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930