Знайсці
23.09.2022 / 13:411РусŁacБел

Прапагандысты паспрабавалі выставіць польскага блогера фанатам Лукашэнкі. А ён сказаў, што беларусы не хочуць гэтай улады

Польскі блогер-падарожнік Пётр Пшэворскі нядаўна наведаў Беларусь і выпусціў серыю відэаролікаў з Мінска і Гродна. Прапагандысцкі тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы» апублікаваў фрагмент яго відэа і суправадзіў каментарыем пра тое, нібыта блогер — фанат Лукашэнкі.

MOST паглядзеў яго канал на YouTube і пераканаўся, што прапагандысты чарговы раз зманілі.

22 верасня прапагандысцкі тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы» апублікаваў відэа з блогерам-падарожнікам, які наведаў Беларусь па бязвізе. Пост перапосціў таксама блізкі да прэс-службы Лукашэнкі канал «Пул першага». Па сцвярджэнні лукашысцкіх каналаў, блогер нібыта захапіўся тым, як у Беларусі чыста і бяспечна, а потым пабег купляць сябрам і сваякам майкі з цытатамі Лукашэнкі.

Прапагандысты сцвярджаюць, што Пётр наведаў у Мінску краму атрыбутыкі з цытатамі Лукашэнкі, «каб прыкупіць там круты мерч з цытатамі прэзідэнта». Аднак аўтар блога нават не называе Лукашэнку прэзідэнтам. «Крама ў гандлёвым цэнтры, якая на сто адсоткаў прысвечаная спадару, які адлюстраваны на фота», — каментуе блогер. Усяго раскручанай лукашыстамі краме ён прысвяціў паўхвіліны, і не відаць, каб ён там што-небудзь купляў. Не бачна ў выпуску і захаплення асобай дыктатара і сувенірамі з яго цытатамі.

Выпуск з характэрнай назвай «Беларусы не хочуць гэтай улады» Пётр запісаў на вуліцах Гродна, але апублікаваў пасля выезду з Беларусі. У гэтым выпуску блогер адказвае на пытанні, якія цікавяць аўдыторыю, аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і стаўленне беларусаў да палякаў.

Падарожнік кажа, што дрэннае стаўленне да палякаў маюць беларускія ўлады, а не народ. Пра беларусаў ён кажа, што яны ў большасці сваёй не падтрымліваюць рэжым, і ўспамінае працяглыя пратэсты ў 2020 годзе.

— Тут нельга выказвацца на тэму палітыкі і, відавочна, нельга крытыкаваць урад. Амаль усе, каго б вы ні сустрэлі з маладога пакалення, скажуць вам тое ж самае — што негатыўна ставяцца да ўрада. Але гэтыя людзі не могуць публічна выказвацца, бо баяцца, што трапяць у турму. Калі былі пратэсты, іх таксама ўціхамірвалі, і цяпер таксама не пратэстуюць, бо асцерагаюцца, што ў выніку пратэсту аўтаматычна трапяць у турму, — кажа Пётр.

«Адказ просты: стаўленне мясцовых жыхароў да людзей з нашай краіны вельмі ветлае», — падводзіць вынік падарожнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.09.2022
он описал, какой на самом деле видит Беларусь после приезда в Польшу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера