Знайсці
23.09.2022 / 18:38 1

У Расіі знойдзены вірус, які можа заражаць людзей і на які не дзейнічаюць вакцыны ад кавіду

Пасля з’яўлення кавіду навукоўцы знайшлі яшчэ адзін дагэтуль невядомы вірус. Яго выявілі ў кажаноў у Расіі, ён здольны заражаць людзей, і, хаця і належыць да каранавірусаў, на яго не дзейнічаюць антыцелы і вакцыны супраць кавіду.

Фота: pixabay.com

Новы вірус пад назвай Хоста-2 — гэта адзін з сарбекавірусаў, той жа катэгорыі, да якой належыць і вірус кавіду. Згодна з новай працай, апублікаванай у выданні PLoS Pathogens, Хоста-2 паказвае трывожныя рысы, піша Euronews.

Каманда пад кіраўніцтвам даследчыкаў з Універсітэта штата Вашынгтон высветліла, што новы вірус можа заражаць клеткі чалавека з дапамогай сваіх элементаў — шыпавідных бялкоў — тым жа чынам, як гэта робіць вірус кавіду. Навукоўцы называюць сарбекавірусы магчымай пагрозай для глабальнай аховы здароўя і для вакцынацыі супраць кавіду.

Вірусы Хоста-1 і Хоста-2 былі выяўленыя ў 2020 годзе ў кажаноў недалёка ад Сочы. Спачатку навукоўцы лічылі, што гэтыя вірусы не пагражаюць людзям, але зараз яны сцвярджаюць, што Хоста-1 і Хоста-2 могуць заражаць чалавечыя клеткі.

На шчасце, навукоўцы лічаць, што ў новых вірусаў няма некаторых генетычных элементаў, якія спрыяюць развіццю хваробы ў людзей. Але ёсць небяспека, што Хоста-2 можа аб’яднацца, напрыклад, з вірусам кавіду, і гэты новы вірус будзе здольны нанесці вялікую шкоду.

Навошта ўвогуле патрэбныя вірусы? Без іх нас магло б не быць

Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час

Кавід шкодзіць мозгу. Тлумачым, як гэта адбываецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вось / адказаць
25.09.2022
Цікавае стварэньне на фотцы. У жніўні шмат падобных лётала на заходзе сонца, над хатаю, шэрай гадзІнаю, вечаровай жамярою пад'ядалі, вячэралі значыцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31