Знайсці
23.09.2022 / 16:534РусŁacБел

СБУ: Настаўнікаў з акупаваных тэрыторый будуць судзіць за сам факт працы на акупантаў, медыкаў — толькі калі займалі кіраўнічыя пасады

Служба бяспекі Украіны патлумачыла, за што настаўнікам і медыкам, якія жылі і працавалі на акупаваных тэрыторыях, пагражае пакаранне. Аказалася, што адказнасць будзе няроўная: калі медыкі могуць разлічваць на разуменне іхняй сітуацыі, то настаўнікі не.

Фота: «Суспільне Херсон»

«Настаўнікі і выкладчыкі, якія на акупаваных тэрыторыях пагадзіліся навучаць школьнікаў і студэнтаў паводле расійскіх стандартаў, будуць несці крымінальную адказнасць, а медыкі будуць пакараныя толькі ў выпадку згоды займаць кіроўныя пасады пры акупантах», — паведаміў прэс-сакратар Службы бяспекі Украіны Арцём Дзехцярэнка на брыфінгу 23 верасня.

Дзехтяренка адзначыў: «Зразумела, што пэўныя сферы жыццядзейнасці знаходзяцца пад аховай міжнароднага заканадаўства. Гэта значыць, умоўна:

медык, які выконвае сваю клятву Гіпакрата і ратуе жыцці людзей, вызвалены ад адказнасці, бо ў яго дзеяннях няма калабарацыянізму або дзяржаўнай здрады.

Разам з тым, калі гэты чалавек пагодзіцца заняць кіруючую пасаду ў псеўдаоргане аховы здароўя, тады мы будзем прымаць адпаведныя меры.

Што тычыцца работнікаў адукацыйнай сферы, то ім трэба быць больш пільнымі, таму што ў рамках дзейнага заканадаўства…

калі супрацоўнік сферы адукацыі будзе ўкараняць адукацыйныя стандарты дзяржавы-агрэсара ва ўкраінскіх навучальных установах або будзе спрыяць усталяванню акупацыйнай улады ў гэтым часова акупаваным рэгіёне, то ён будзе адказваць па законе».

3 сакавіка 2022 года Вярхоўная рада ўнесла ў КК артыкул 111-1 аб калабарацыйнай дзейнасці. Гэты артыкул прадугледжвае адказнасць настаўнікаў, якія вучылі дзяцей на акупаваных тэрыторыях: яны могуць быць асуджаныя да 3 гадоў пазбаўлення волі або грамадскіх работ тэрмінам на 2 гады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
1
Мікола)))/адказаць/
23.09.2022
сэм , Той хто працаваў пад нацысцкай акупацыяй пры ўсіх неспрыяльных абставінах спрыяў развіццю ідэнтычнасці і беларускай нацыянальнай ідэалогіі, той, хто працаваў пад рашысцкай акупацыяй, той змагаўся з украінскай нацыянальнай ідэалогіяй і ідэнтычнасцю
2
Абыр/адказаць/
23.09.2022
Чет они охренели немного. Где этот сбушник был, когда русаки за 2 дня 4 области захватили? Во Львове ошивался?
1
жышы/адказаць/
23.09.2022
сэм , завязывай піць сэм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930