Знайсці
23.09.2022 / 19:22РусŁacБел

Працягнулі на паўгода бяспошлінны ўвоз тавараў на суму ў 1000 еўра

Рада Еўразійскай эканамічнай камісіі падоўжыла дзеянне парогу бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб у 1000 Еўра да 1 красавіка 2023 года.

Фота: RoseBox / Unsplash

«Падаўжэнне гэтай меры дазволіць падтрымаць грамадзян ва ўмовах санкцыйнага ціску і пазбегнуць дэфіцыту тавараў першай неабходнасці і тавараў крытычнага імпарту», — заявілі ў прэс-службе ЕЭК.

У сакавіку Рада ЕЭК павысіла парог бяспошліннага ўвозу да 1000 еўра на часовай аснове да 1 кастрычніка бягучага года.

У Беларусі следам за рашэннем ЕЭК таксама быў павялічаны ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак: 1 тыс. еўра і 31 кг. Калі кошт пасылкі перавышае ўстаноўленае абмежаванне або яе вага складае больш за 31 кг, неабходна заплаціць пошліну ў памеры 15% ад кошту замовы, але не менш за 2 еўра за 1 кг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930