Знайсці
23.09.2022 / 21:17

«Бег дарогай насарог і на розе нёс пірог». Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко

Палітвязень-нашанівец Андрэй Скурко ў лісце да жонкі Паўліны прыслаў новы дзіцячы верш. Ён з цыклу «Вершаваны буквар» і прысвечаны літары «Н».

Андрэй Скурко з сынам Тамашыкам 

Паўліна Скурко, прэзентуючы верш, піша з усмешкай:

«Андрэй працуе над вершаваным букваром. «Гэты верш быў на літару Н, пакуль не выйшаў з-пад кантролю». Як думаеце, трэба яго неяк правіць? Я ў разгубленасці».

Бег дарогай насарог

І на розе нёс пірог.

Насарог праз лог спяшаўся,

Дзе надчэкваў васьміног.

Прапануе васьміног:

— А давай дзяліць пірог!

Мне кавалак трэба большы,

Бо я маю восем ног.

Не згадзіўся насарог:

— Я затое маю рог!

Ты не возьмеш і скарынкі,

Хоць бы меў і дзвесце ног!

Сталі біцца, а пірог

Пакаціўся ў мурог

І яго там з’елі мышы

(А хамяк ім дапамог).

Спадабаўся ім пірог:

У начынцы быў тварог,

Глог, клубніцы і ажыны

(А хамяк любіў гарох.)

Перш чым есці той пірог,

Размясцілі мышы ў блог.

Ім скідалі падабайкі

Чайкі, лайкі — усе, хто мог.

Гэтак страцілі пірог

Васьміног і насарог.

А пасля гарачай спрэчкі

Спаць з іх кожны нашча лёг.

Ім прысніўся васьмірог,

Васьмінос і раганог,

Што пароўну падзялілі

Смачны ягадны пірог.

На фота: ікебана з паштовак. «Скора 15 месяцаў, як дасылаю і перадаю такія пасланні пры кожнай нагодзе», — піша Паўліна. 

А тым часам вершы Андрэя цяпер можна прачытаць і на паперы. Нядаўна выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.

Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу.

Глядзіце, чытайце, вучыце вершы Андрэя, ды абдымайце адзін аднаго.

«І на гэтым мікрабусе еду я па Беларусі». Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31