Знайсці
23.09.2022 / 21:362РусŁacБел

Кавалеўскі патлумачыў, чым выкліканы дыпламатычны канфлікт паміж МЗС Беларусі і Эстоніяй

Сёння ў МЗС Беларусі выклікалі часовую павераную ў справах Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь Трыін Хіесалу. Ёй паведамілі пра прынятае рашэнне аб скарачэнні штату эстонскага пасольства да самага мінімуму. Дыпламатцы паведамілі, што «ва ўмовах непаважлівага стаўлення да суверэнітэту нашай краіны з боку эстонскага кіраўніцтва» беларуская ўлада «не бачыць сэнсу ў шырокай дыпламатычнай прысутнасці Эстоніі на сваёй тэрыторыі». Аналагічным чынам і беларускі бок скароціць сваю дыпламатычную прысутнасць у Эстоніі. Пасол Беларусі ў Эстоніі адклікаецца на кансультацыі ў Мінск. Прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чым выкліканая такая рэакцыя.

 

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэнсалу на мерапрыемстве з удзелам Святланы Ціханоўскай на сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Фота: Tsihanouskaya / Twitter

Паводле Кавалеўскага, гэта стала рэакцыяй на тое, што міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэнсалу прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах з удзелам Святланы Ціханоўскай на сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

«Трэба адзначыць, што Святлана Ціханоўская сустрэлася з шэрагам замежных лідараў на самым вышэйшым узроўні — з прэзідэнтамі, прэм’ер-міністрамі, міністрамі замежных спраў. Эстонія не была адзінай краінай, якая ўхваліла ўдзел Ціханоўскай на мерапрыемствах сесіі ААН», — гаворыць Кавалеўскі.

Паводле яго, «да рэжыму прыйшло разуменне, што яны страцілі манаполію на прадстаўленне Беларусі ў ААН».

«Цяпер ад імя беларускага народа выступае Святлана Ціханоўская. Менавіта яна расказвае гісторыю таго, што адбываецца ў нашай краіне, як працягваюцца рэпрэсіі, як рэжым Лукашэнкі ўцягвае нашу краіну ў вайну супраць Украіны», — кажа Кавалеўскі.

«Я магу запэўніць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, міністэрства замежных спраў, што мы працягнем нашу працу, што наша прысутнасць у ААН будзе пашырацца. Там, дзе мы можам дагрукацца, там, дзе мы можам расказаць пра сітуацыю ў Беларусі, там, дзе мы можам дамагчыся дадатковай падтрымкі беларускаму народу ў змаганні за нашу свабоду і за дэмакратыю ў Беларусі», — падкрэслівае ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алкадий/адказаць/
24.09.2022
Вот так и надо. Беларусь на всех международных форумах и в организациях представляет Тихановская. Её мы выбрали и это ее обязанность. Она законный представитель беларусов.
0
Шафран/адказаць/
24.09.2022
Алкадий, рацыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера