Знайсці
29.09.2022 / 14:5412РусŁacБел

Найлепшай выпускніцай журфака прызналі дачку палкоўніка КДБ

Працуе Дар'я Травулька ў «СБ. Беларусь сегодня» і піша пра палітычныя працэсы — у сэнсе, суды.

Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Дыплом Дар'і Травулька ўручаў асабіста міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. 

Травулька сёлета скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Дзяўчыне 21 год. 

Можна было б сказаць, што выпускнікі не выбіраюць, куды ісці на размеркаванне, але ў выпадку з Дар’яй ёсць некалькі цікавых нюансаў. 

Яе бацька Павел Травулька — былы супрацоўнік контрвыведкі КДБ, палкоўнік, быў начальнікам аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта. 

Фота: скрын сюжэта СТБ

У 2010 годзе пасля пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў Травулька «працаваў» з палітвязнямі. У 2011 годзе ён быў унесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза як асоба датычная да парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Дар’я Травулька спачатку публікавалася ў «СБ. Беларусь сегодня» пад сваім прозвішчам, а пасля 2021-га стала падпісваць свае тэксты як Дар’я Гатоўка. 

За якія тэмы бярэцца найлепшая выпускніца журфака?

Часцей за ўсё Дар'я піша пра сілавікоў і суды над палітвязнямі. 

Напрыклад, яна рабіла красамоўныя рэпартажы з суда над «змоўшчыкамі» — Аляксандрам Фядутай, Юрыем Зянковічам, Рыгорам Кастусёвым. 

З апошняга — тэкст пра суд над палітзняволенай калегай па цэху Ксеніяй Луцкіной. 

«Для мяне гэта вялікі гонар, — сказала яна пасля цырымоніі ўручэння дыплома. —

На працягу чатырох гадоў на факультэце я была старшынёй рады старастаў. З трэцяга курса працую карэспандэнткай газеты «СБ. Беларусь сегодня», таму паспела на справе пераканацца, што журналістыка — гэта вельмі цяжкая і карпатлівая праца. Але выкладчыкі нас да гэтага выдатна падрыхтавалі, за што ім вялікі дзякуй.

Так што ні кроку назад, толькі наперад!».

Праўда, многіх выкладчыкаў, якія яе рыхтавалі, ужо скасіла каса масавых рэпрэсій.

У зняволенні пабывала дацэнтка кафедры тэлебачэння і радыёвяшчання журфака Ганна Курэйчык.

Такі самы лёс спаткаў яе калегу Ксенію Мартуль.

Дацэнта Аляксандра Дуброўскага, які працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, звольнілі, абвінаваціўшы ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Як парушэнне этыкі кіраўніцтва інтэрпрэтавала подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць фальсіфікацый, гвалту і беззаконня. І гэта толькі выпадкі, вядомыя сродкам масавай інфармацыі.

Пачынаючы з 2020-га з факультэта журналістыкі БДУ сышлі «па дамове бакоў» многія выкладчыкі. Не ўсе з іх рабілі гэта публічна, каб мінімізаваць небяспеку.

Рэпрэсіі абрынуліся і на многіх студэнтаў. Так, Глафіра Жук была адлічана з факультэта пасля 30 сутак арышту.

За перыяд з 2020 па 2022 з факультэта журналістыкі БДУ забралі дакументы многія студэнты.

«Працаваць у агульнай вялізнай прапагандзе не хацела. Апошняй кропляй стаў арышт выкладчыка на 15 сутак. Пасля гэтага я забрала дакументы. Гэта быў выкладчык з вялікай літары, яна ў мяне вяла заняткі», — казала адна са студэнтак.

Але гэта не выпадак Дар'і Травулькі (Гатоўкі).

Чытайце таксама: 

Затрымалі ў салоне прыгажосці, усю камеру адправілі ў карцар. Журналістка Глафіра Жук распавяла пра 30 сутак на Акрэсціна

Памятаеце выкладчыцу БДУ, якая апраўдвалася за адпачынак у Еўропе? Яна падзялілася ўражаннямі: Там стаміліся ад непрыгожых амерыканцаў

Іспанія, Егіпет, Таджыкістан: дзе адпачываюць прапагандысты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
баж і укж/адказаць/
29.09.2022
а чаму ў вас Божа пані, а не пан?)

думала глянуць, як гэта атравулька піша... адкрыла гэную сб, як адразу млосна стала. тут жа і закрыла. адчуванне - нібы паела *аўна.
не - гэта не для маёй псіхікі
журналісты НН, дзе такую моцную, як у вас, псіхіку ўзяць, каб такое праглядаць?
0
бочка Макса Дизайнера/адказаць/
29.09.2022
Дизайнер, но зато какой у нее маникюр... да? не о таком ли ты все время мечтал?
30.09.2022
что такое укж? можа хоча нехта спытаць?
ну хай гэта будзе

Уголовный Кодекс Журналістаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031