Знайсці
24.09.2022 / 12:02 3

«Радуюць вока ўсяго суткі». У жыхаркі Баранавічаў расцвілі кактусы ФОТА

Жыхарка Баранавічаў Тамара Сяргейчык даслала фота сваіх кактусаў з кветкамі ў рэдакцыю газеты «Наш край». 

«Некаторыя мае знаёмыя наогул не ведаюць, што кактус цвіце. У мяне іх два. Ім больш за 15 гадоў. Зацвітаюць заўсёды разам. Летась распусціліся дзве кветкі, а сёлета кактусы парадавалі: на адным — адна кветка, на другім — адразу тры», — распавяла Тамара Уладзіміраўна.

Клопат пра іх просты: трэба толькі паліваць час ад часу. Жанчына дадала, што яе кветкі растуць на паўднёвым баку кватэры.

«Вельмі прыгожыя, буйныя і духмяныя кветкі ў кактуса. Шкада, радуюць вока ўсяго суткі», — заўважыла яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Хібіскус / адказаць
25.09.2022
Хатнія расьліны цьвітуць і добра пачуваюцца толькі ў добрых гаспадынь. То бок, тым кактусам няхіла пашчасьціла...
26.09.2022
а гаспадыні добра пачуваюцца толькі ў добрых гаспадароў
0
Хібіскус / адказаць
27.09.2022
У гаспадыняў ёсьць права выбару, таму ў іх толькі(!) добрыя гаспадары, якіх яны сабе абралі самі, і ім няма чаго скардзіцца на жыцьцё. У расьлінаў такой ільготы няма...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31