Знайсці
24.09.2022 / 16:58РусŁacБел

Беларусь зноў забараняе вываз збожжа за межы краіны

Урад Беларусі на шэсць месяцаў, пачынаючы з 24 верасня, забараніў вываз збожжа з краіны, у тым ліку на тэрыторыю ЕАЭС. Папярэдняе паўгадавое абмежаванне дзейнічала з 11 сакавіка.

У пералік тавараў, якія трапілі пад забарону вывазу, уваходзяць пшаніца, жыта, ячмень, авёс, кукуруза, проса, грэчка, іншыя збожжавыя — усяго 19 найменняў. Забаронены вываз у тым ліку ў дзяржавы ЕАЭС незалежна ад краіны паходжання.

Забарона не тычыцца тавараў, якія з'яўляюцца гуманітарнай дапамогай, вывозяцца ў якасці харчовых прыпасаў або на падставе рашэнняў урада, а таксама перавозяцца праз Беларусь транзітам.

Раней урад падоўжыў на паўгода забарону на вываз некаторых прамысловых тавараў, за выключэннем прадукцыі беларускага і расійскага паходжання. У гэтым пераліку 254 назвы тавараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера