Знайсці
26.09.2022 / 11:016РусŁacБел

Як выдаліць налёт ад гарбаты і кавы? Вельмі проста — паспрабуйце гэтыя спосабы

Надакучыў бруд ад кавы і гарбаты на кубках? Нават пасудамыйная машына не дае рады? Трэба проста скарыстацца гэтымі праверанымі парадамі.

Фота: Sunsetoned/pexels.com

Лімон

Ён добра працуе супраць такіх забруджанняў:

  1. Выцісніце сок паловы лімона ў брудны кубак;
  2. Дадайце вады і пакіньце настойвацца прыкладна на гадзіну;
  3. Асадак паблякне і вам трэба проста акуратна вымыць яго губкай, а пасля спаласнуць кубак цёплай вадой.

Воцат і соль

Яны ёсць у кожнага на кухні, але дапамогуць і тут:

  1. Змяшайце дзве сталовыя лыжкі солі з воцатам;
  2. Атрыманую сумесь наліце ў забруджаны кубак;
  3. Праз некалькі гадзінаў прамыйце кубак цёплай вадой.

Зубная паста

  1. Выцісніце зубную пасту на чыстую зубную шчотку і старанна вычысціце ёй кубак;
  2. Прамыйце яго цёплай вадой.

Чытайце яшчэ:

Тры рэцэпты, як пазбавіцца смуроду з ракавіны

Як падтрымаць імунітэт і застрахавацца ад прастуды? Вось некалькі рэцэптаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Казік/адказаць/
26.09.2022
Жук, чышчу зубы 4-5 разоў на дзень, залежыць колькі разоў сілкаваўся. Прызвычаіўся пасля выдалення васьмёрак. Усё адно час ад часу раблю прафчыстку, бо флосам лянуюся, а без яго не далезеш ва ўсе месцы. Але, прынамсі, даўна ніякага карыесу
27.09.2022
ну Аўтару можа лімоны няма куды дзяваць)
вунь ён іх у слоікі катае - nashaniva.com/299722
слоікі скончыліся, пайшоў у ход іншы посуд

ён можа лімонамі чысціць нават ванітаз
29.09.2022
Казік, ключавое слова ў вашым допісе:"лянуюся". Вось бачыце, як прыклад з зубамі прывёў да кансэнсусу ў пытаньні гразнага посуду. :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930