Знайсці
24.09.2022 / 18:40 4

Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі не прызнае «рэфэрэндумаў» аб далучэнні часткі ўкраінскіх тэрыторый да Расіі

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі асудзіў правядзенне на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны рэферэндумаў аб далучэнні да Расійскай Федэрацыі. З адпаведнай заявай выступіў прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі.

«У сувязі с пачаткам правядзеньня так званых рэферэндумаў у справе далучэння да Расіі часова акупаваных украінскіх тэрыторый у Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях маем заявіць наступнае, — адзначыў Кавалеўскі. —

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі не прызнае ні ініцыятыву, ні працэс, ні вынікі незаконных рэферэндумаў. Так званыя рэферэндумы абвешчаныя і праводзяцца акупацыйнымі адміністрацыямі, падкантрольнымі Расіі і прызначанымі з боку Расіі».

Паводле слоў Кавалеўскага, «рэферэндумы» не маюць легітымнасці на тэрыторыі Украіны, праводзяцца «пад сілавым кантролем Узброеных сіл Расіі з выкарыстаннем прамога ціску на мясцовае насельніцтва».

Рэферэндумы ў акупаваных абласцях Украіны «праводзяцца з парушэннем міжнародных нормаў, стандартаў і ў кантэксце гвалту, непразрыста, а значыць не могуць служыць падставай для самавызначэння».

«Выкарыстанне іх у такіх мэтах будзе лічыцца таксама і пагрозай бяспецы Беларусі. Заявы і дзеянні любых прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Беларусі, накіраваныя на прызнанне вынікаў рэферэндумаў, будзе расцэньвацца як дзяржаўнае злачынства, як дзеянні, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», — дадаў Кавалеўскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі

«лічыць злачыннымі любыя замахі на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, уключаючы анексію Крыму ў 2014 годзе і незаконны захоп Расіяй часткі тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей у перыяд пасля 2014 года».

Кабінет «прызнае безумоўнае права Украіны на дэакупацыю названых тэрыторый любымі даступнымі сродкамі, уключаючы палітычныя, ваенныя і іншыя меры, на справядлівую адплату ў адносінах да асоб, вінаватых у арганізацыі злачынных рэферэндумаў і іх наступствах, і будзе аказваць у гэтым усемагчымую падтрымку Украіне».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Iгар / адказаць
24.09.2022
Віртуальная палітыка яна такая))
3
ВВ / адказаць
24.09.2022
Гэта ўсё добра, але ці прызнае Пераходны кабінет рэферэндумы 1995,1996, 2001 года ў Беларусі ?
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
25.09.2022
 Некалі еська джугашвілі у адказ на заяву Папы Рымскага глумліва гыгыкнуў - а колькі, маўляў, у яго дывізій?Няма? Гыгы, чыво ево слушаць...
Колькі жыву, столькі мяне жыцьцё раз за разам бруднай ганучай па пысе вучыць - лічацца толькі з грубай сілаю гвалту. а не з прававымі і маральнымі нормамі, Дэкларацыямі правоў чалавека і грамадзяніна.... Вось і шаноўны спадар Кавалеўскі на сваім вопыце лепей мяне ведае - слухаюць і гавораць толькі з тымі. за кім арміі, а там хай сабе гэта і бакасса. путлер, гітлер, пол пот альбо нават дробная шаўка на службе ў путлера...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30