Знайсці
25.09.2022 / 11:054РусŁacБел

Лаўроў заявіў, што дактрыны РФ, уключаючы ядзерную, будуць распаўсюджвацца на «новыя тэрыторыі»

Усе расійскія законы і дактрыны, уключаючы ядзерную, будуць распаўсюджвацца і на «новыя тэрыторыі» ў выпадку іх замацавання ў Канстытуцыі краіны, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Уся тэрыторыя Расійскай Федэрацыі, якая замацаваная і дадаткова можа быць замацаваная ў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, безумоўна, знаходзіцца пад поўнай абаронай дзяржавы, гэта абсалютна натуральна. Усе законы, дактрыны, канцэпцыі, стратэгіі Расійскай Федэрацыі распаўсюджваюцца на ўсю яе тэрыторыю», — сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў ААН, адказваючы на пытанне пра тое, ці будзе ядзерная дактрына РФ распаўсюджвацца на новыя рэгіёны ў выпадку, калі яны падчас рэферэндумаў выкажуцца на карысць далучэння да Расіі.

Каментуючы заявы аб немінучым адказе ЗША ў выпадку далучэння да Расіі новых тэрыторый, міністр адзначыў: «Я б не стаў тут займацца нейкімі змрочнымі прагнозамі».

«Я не чуў, што ЗША пагражаюць нейкім ударам, я чуў, што прэзідэнт Байдэн заявіў, што ў выпадку правядзення рэферэндумаў і прыняцця іх вынікаў, Расію чакаюць чарговыя санкцыі «з пекла», ці яшчэ аднекуль… Калі быў пагрозлівы вылучаны тэзіс, што Расія атрымае ўдар, я азнаёмлюся з гэтым тэкстам, я не быў у курсе, што ЗША і Украіна з'яўляюцца саюзнікамі, звязанымі такім небяспечным ланцугом», — дадаў ён.

Лаўроў адзначыў, што Злучаныя Штаты, як і іншыя краіны Захаду, не аб'яўлялі сябе бокам канфлікту ва Украіне, у сувязі з чым павінны выконваць міжнародныя канвенцыі, якія забараняюць пастаўкі вайсковых караблёў, боепрыпасаў і любой вайсковай маёмасці.

«Гэта значыць, пастаўляючы зброю Кіеву, ЗША і Еўрасаюз і НАТА не могуць прэтэндаваць на статус нейтральных, гэта значыць, не могуць прэтэндаваць на тое, што яны не ўдзельнічаюць у канфлікце», — дадаў кіраўнік МЗС РФ.

Ён падкрэсліў, што Злучаныя Штаты адпраўляюць ва Украіну зброю, даюць разведвальныя і спадарожнікавыя звесткі, што азначае, што яны «зусім не з'яўляюцца нейтральнымі ў гэтай сітуацыі і з'яўляюцца бокам канфлікту».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
17
1
Рюскій/адказаць/
25.09.2022
А найболей распаўсюджваецца расейскага дзярма, як субстанцыі :)
1
атож/адказаць/
25.09.2022
Носіцца Расея са сваёй ядзернай зброяй як дурань з пісанай торбай. У амерыканцаў яна ж таксама ёсць.
1
Железный Дровосек /адказаць/
25.09.2022
Да дёрнитесь уже скорее! Уже понятно, что рано или поздно это будет. Дайте повод нормальному жить спокойно. В смысле —без вас. В смысле —вообще без вас!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930