Знайсці
25.09.2022 / 18:59РусŁacБел

Германія дамовілася пра пастаўкі газу з ААЭ

Германія падпісала пагадненне аб пастаўках звадкаванага прыроднага газу з Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, што дапаможа замяніць страчаныя пастаўкі расійскага газу. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Spiegel.

Шэйх Мухамед бен Зейд Аль-Нахаян, прэзідэнт ААЭ, і канцлер Германіі Олаф Шольц у Абу-Дабі, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, 25 верасня. Фота: АР

Пагадненне падпісала нямецкая кампанія RWE падчас візіту канцлера Олафа Шольца ў краіну, першы закантрактаваны абʼём складае 137 тысяч кубаметраў. Газ прывязуць танкерам у снежні ў новы тэрмінал у горадзе Брунсбютэль на поўначы ФРГ.

Новыя дамоўленасці па энергарэсурсах — ключавая мэта паездкі Шольца на Блізкі Усход. Далей канцлер адправіцца ў Саудаўскую Аравію і Катар. У апошняга — трэція найбуйнейшыя газавыя рэзервы ў свеце, аднак падпісанне пагадненняў пакуль не чакаецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930