Знайсці
25.09.2022 / 22:04 29

«Трэба ратаваць Лукашэнку ад Расіі». Дарадца Ціханоўскай распавёў, што Макей казаў прадстаўнікам Захаду ў кулуарах ААН

Франак Вячорка ў сваім канале пацвердзіў, што кіраўнік МЗС Уладзімір Макей сустракаўся з прадстаўнікамі заходніх краінаў, але, паводле яго, сустрэчы не былі публічнымі. Вячорка напісаў, што Офісу Ціханоўскай вядома, пра што ішла гутарка.

Паводле Вячоркі, прадстаўнікі заходніх краін адмовіліся ад публічных сустрэч з Макеем, «бо для іх гэта пытанне рэпутацыі. Але паслухаць Макея пагадзіліся».

Вячорка сцвярджае, што ведае тэмы гутарак.

«1. Просьбы перагарнуць старонку. Намёкі, што трэба ратаваць Лукашэнку ад Расіі. Іначай адбудуцца такія ж рэферэндумы, як ва Украіне.

2. Просьбы зняць санкцыі з калійнай галіны. Абгрунтаванне: голад у свеце. І людзі не павінны цярпець праз санкцыі.

3. Абяцанне павольна вызваляць палітвязняў пры ўмове, што не будзе ціску. Паводле яго словаў, нібыта ўжо 35 вызваленыя (мабыць гаворка пра тых, у каго скончыліся тэрміны).

4. Беларусь можа стаць медыятарам паміж Украінай і Расіяй», — называе тэзы Макея на сустрэчах Вячорка.

Дарадца Ціханоўскай піша, што «мы ўжо ўсё гэта праходзілі». «І памятаем, як Макей кляўся, што не будзе атакі з беларускай тэрыторыі. Мы памятаем, як ужо шмат разоў заходнім палітыкам загаворвалі зубы.

Хаця сам факт, што Макей пачаў закідваць вудачкі, можа сведчыць, што цяжка ім там стала, моцна прыціснула. Страшна стала ад думкі, што Расія не пераможа».

Вячорка піша, што пазіцыя тут павінна быць прынцыповая: «вызваленыя павінны быць усе, а не 5 ці 30; расійскія войскі выведзеныя з нашай тэрыторыі».

«Вось тады гэта будзе сапраўды сігнал да дыялогу. А пакуль — чарговая спроба абдурыць Захад і народ», — робіць выснову Вячорка.

Чытайце таксама:

Кавалеўскі патлумачыў, чым выкліканы дыпламатычны канфлікт паміж МЗС Беларусі і Эстоніяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Тыя хто / адказаць
27.09.2022
Міхал, та шо вы кажаце? "санкцыі як ня мелі ўплыву так і ня будуць мець". Ахаха! Сур’ёзна? :D А чаму ж тады Макей папёрся туды і пра калійку размаўляў? Напэўна таму, што "санкции не работают"?
1
123 / адказаць
28.09.2022
о как боты зашевелились, сильно усатый задергался

Тихановская - наш президент!
1
123 / адказаць
28.09.2022
Зянон перелогинься!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31