Знайсці
26.09.2022 / 12:326РусŁacБел

Паўмільёна даляраў за чатырохпакаёўку. Паглядзіце, якую кватэру прадаюць у славутым раёне Мінска

Асмалоўка — гэта першы элітны мікрараён пасляваеннага Мінска. Двухпавярховыя дамы з цэглы, сабранай на разбураных вуліцах, будавалі палонныя немцы па праекце архітэктара Міхаіла Асмалоўскага — адсюль і назва. Проста цяпер у гэтым камерным кутку ў самым цэнтры Мінска прадаецца цікавая чатырохпакаёвая кватэра прэміум-класу, паведамляе Realt.by.

Дом быў узведзены ў 1948 годзе, а ў 2020-м тут прайшоў капрамонт.

МинскМинск — Яндекс Карты

У аб'яве паведамляецца, што дом пабудаваны з цэглы ручнога вырабу, якая падчас апошняга рамонту была беражліва адрэстаўраваная і захаваная ў інтэр'еры. Дзвюх аднолькавых цаглін тут вы не знойдзеце!

Жыллё падзеленае на зоны — тут ёсць прасторная кухня-гасцёўня, дзіцячая, спальня, кабінет, гардэробная і два санвузлы.

Вартасці кватэры − вялізныя вокны, высокія столі (3 метры), цёплыя падлогі, свежы рамонт. Тут праведзеная поўная рэканструкцыя памяшканняў і перакрыццяў з шумаізаляцыяй, а ўсе старыя камунікацыі замененыя на сучасныя.

У кватэры маецца індывідуальнае газавае ацяпленне і падагрэў вады. Маецца разводка прытокава-выцяжной вентыляцыі. Кватэра абсталявана аховай, тут праведзенае оптавалакно і відэадамафон. З пасляваенных «бонусаў» маецца падвал.

Мяркуючы па фатаграфіях, у кватэры зроблены дызайнерскі рамонт. Тут шмат адкрытай цаглянай муроўкі, дубовыя падлогі, аўтэнтычныя бэлькі на столі.

Асобна варта адзначыць размяшчэнне дома. У крокавай даступнасці ў новых жыхароў будзе Оперны тэатр, Траецкае прадмесце і набярэжная ракі Свіслач.

Паведамляецца, што ўлічваючы «геаграфію», гэтую кватэру можна выкарыстоўваць, як для жыцця, так і з мэтай здачы ў арэнду.

Кошт кватэры ў Асмалоўцы — 480 тысяч даляраў (3785 за «квадрат»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Максим Дизайнер/адказаць/
26.09.2022
С каранными алкашами по соседству, и риском сноса ближайшие 5 лет. За эти деньги можно в Испании 5-6 хат купить. С пальмами, мрем, людьми, которые умеют общаться, нормальной едой.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
26.09.2022
В Британии так социальное жилье выглядит.
26.09.2022
Чувствуется, что у хозяев в детстве не было велосипеда....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера