Знайсці
26.09.2022 / 15:087РусŁacБел

Праўладнага блогера заўважылі ў польскім візавым цэнтры. Спыталі, што ён там рабіў

Брэсцкага праўладнага блогера Аляксея Голікава сёння заўважылі ў візавым цэнтры Польшчы. 

«Па сваіх справах быў у візавым цэнтры, візу не рабіў, — расказаў Аляксей Голікаў «Нашай Ніве». — Гэта мая асабістая справа, чаму я там быў. Там ёсць паслугі па ксеракопіі, страхаванні, напрыклад.

Голікаў у польскім візавым цэнтры. Фота «Белсат»

Польская віза ў мяне ёсць. Вольна езджу туды, калі мне гэта патрабуецца.

Калі казаць шчыра, то я абсалютна не веру ні расійскім, ні польскім, ні беларускім СМІ пра тое, што гавораць у Расіі пра Еўропу ці наадварот. Я езджу і гляджу на свае вочы.

Мая палітычная пазіцыя нязменная. Я з'яўляюся прыхільнікам дзейнай улады, у мяне ёсць дастаткова шмат унутраных прэтэнзій да дзейнай улады, да выканання таго курсу, які яны ўзялі. Курс палітычны я не абмяркоўваю.

Мы відавочна бачым санкцыйны ціск, які не можа не з'яўляцца прыкметай прыгнёту эканомікі дзяржавы для дасягнення пэўных палітычных мэт, напрыклад, змены кіраўніцтва краіны.

Досыць працяглы перыяд у Польшчы не быў. Па беларускім і расійскім тэлебачанні транслюецца інфармацыя пра тое, што Еўропа можа змерзнуць і што хутка не будзе ежы. Я ў найбліжэйшы час хацеў бы асабіста з'ездзіць у Еўропу і пераканацца ў тым, наколькі там пустыя паліцы, як там замярзаюць людзі, паразмаўляць з простымі палякамі і даведацца, што яны пра гэта думаюць». 

Аляксей Голікаў — блогер, які нечакана ўсплыў у медыяпрасторы ў 2020 годзе. Ён з Брэста, зарабляе на жыццё здачай нерухомасці ў арэнду і тым, што грымуе нябожчыкаў.

Голікаў актыўна выказваўся ў падтрымку ўлады, пасля чаго «пайшоў на павышэнне». Ён трапіў на інтэрв'ю да Маркава на АНТ, сам рабіў гутаркі з Караевым, Васкрасенскім, Мукавозчыкам, меў аўтарскую рубрыку на тэлеканале СТБ.

Пазней Голікаў пачаў крытыкаваць дзеянні ўлады: негатыўна выказваўся пра БРСМ, заяўляў, што «бэчэбэшнікаў не перамаглі», пратэсныя настроі яшчэ тлеюць. Пасля такога дзяржаўныя беларускія СМІ проста перасталі яго выкарыстоўваць.

Чытайце таксама: 

«Мару стаць Кісялёвым». Вялікая гутарка з праўладным блогерам Голікавым, які крытыкуе БРСМ і заяўляе, што разводзіцца з «жонкай-бэчэбэшніцай»

Шляхам Ціханоўскага: рэдактарка раёнкі і лукашэнкаўскі блогер так захапіліся праблемамі Барысава, што прыйшлі да крамольных высноваў

Праўладны блогер пажаліўся, што з ім разводзіцца жонка-«бэчэбэшніца»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2022
Афігець! Прапагандысты і сілавікі атрымваюць шэнгенскія візы, выязджаюць на Захад, у  Польшчу, Літву. Дзе санкцыі? Што гэта такое зусім?
0
Тыя хто/адказаць/
27.09.2022
У мяне толькі адно пытанне: чаму гэтыя "любицяли стабильнасти" лёгка і надта проста атрымліваюць любыя візы? То вось гэты кажа, што мае візу. То былы амоныш, які і гэта было даказана сведкамі, збіваў людзей, а зараз з візай працуе па ўсім ЕС дальнабоем. А людзі, якія рызыкуюць адправіцца ў засценкі за свае дэмакратычныя погляды ці то чакаюць па паўгады-год тую візу альбо ўвогуле ім адмаўляюць! Як такое можа быць??? Я не разумею!!!
1
счётчик Гейгера/адказаць/
27.09.2022
Lol,недоработка нашего Правительства в Польше.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера