Знайсці
26.09.2022 / 16:364РусŁacБел

Як прапагандысты будуць тлумачыць расіянам, што мабілізацыя — гэта «нармальна». Стала вядомая метадычка

Неўзабаве пасля таго, як Уладзімір Пуцін абвясціў пра пачатак «частковай мабілізацыі» (хоць у рэчаіснасці яна паўнавартасная), дзяржаўныя і праўладныя СМІ атрымалі метадычку, як трэба асвятляць гэтую падзею. Сама метадычка, падрыхтаваная ў адміністрацыі прэзідэнта РФ, ёсць у распараджэнні «Медузы».

У дакуменце гаворыцца, што Расія перамагала ў войнах «толькі ўсім мірам» — і толькі калі яе жыхары лічылі, што ідзе «вайна народная». Таму, робяць выснову складальнікі метадычкі, цяпер да расіянаў варта данесці адзін галоўны тэзіс: «Народ Расіі павінен згуртавацца перад пагрозай NATO». Паводле сцвярджэння Крамля, альянс мае намер «раздзяліць і разрабаваць» Расію.

«Нельга больш заставацца ў баку і звальваць увесь груз адказнасці на кантрактнікаў і народныя міліцыі Данбаса, лінія фронту складае больш за 1000 кіламетраў, рускіх салдат і рускіх людзей забіваюць з натаўскай зброі натаўскія наёмнікі і тэрарысты кіеўскага рэжыму», — так складальнікі рэкамендацый прапануюць пераконваць расіянаў у неабходнасці мабілізацыі.

Яшчэ адной прычынай масавай адпраўкі людзей на фронт аўтары прапануюць называць абстрэлы расійскіх памежных тэрыторый і анексаванага ў 2014 годзе Крыма: «З намі ўжо цяпер ваююць на нашай тэрыторыі. Мы ўжо не толькі «сваіх не кідаем», мы абараняем сябе».

Складальнікі тэксту «прапануюць» прапагандыстам падкрэсліць у сваіх публікацыях і сюжэтах, што Пуцін абвясціў мабілізацыю «роўна ў той момант, калі яна неабходная і дазволіць істотна ўзмацніць дасягненне Расіяй мэтаў спецыяльнай ваеннай аперацыі». Пры гэтым самі гэтыя мэты ў тэксце не пазначаныя. Як і тое, як менавіта прапагандысты павінны растлумачыць чытачам і гледачам, што ўварванне Расіі ва Украіну з'яўляецца адначасова і «спецаперацыяй», і «народнай вайной».

«Расія ваюе зусім не з Украінай, а з NATO. «Захад забараніў Кіеву весці перамовы з Расіяй. Натаўская разведка збірае звесткі пра тэрыторыю Расіі з тым, каб аддаць Украіне загад аб пераносе баявых дзеянняў у Расію», — сцвярджаецца ў тэксце метадычкі.

Акрамя таго, у артыкулах і тэлесюжэтах прапануецца даваць «максімум простай мовы людзей» з самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама з захопленых расійскай арміяй тэрыторый украінскіх абласцей. Жыхары акупаваных тэрыторый павінны «выказваць натхненне» і «падзяку», а таксама называць Пуціна «абаронцам», які «адгукнуўся на просьбы людзей». Паводле задумы АП, ад такіх сюжэтаў у расіянаў павінна «быць радасць».

Асобны акцэнт Крэмль просіць зрабіць на тым, што мабілізацыя нібыта закране толькі «1% ад спісачнага складу ваеннаабавязаных». Мабілізацыя называецца «мінімальнай», а складальнікі метадычкі падкрэсліваюць, што прызываць будуць толькі «вопытных мужчын, якія адслужылі». Гэтыя тэзісы не адпавядаюць рэчаіснасці.

Падобныя сцвярджэнні выкарыстоўваюць не толькі пракрамлёўскія СМІ, але таксама некаторыя блогеры. Неўзабаве пасля пачатку мабілізацыі журналісты звярнулі ўвагу на цэлую серыю вельмі падобных публікацый у сацсетках. Іх аўтары спрабавалі наглядна «даказаць», што 1% мабілізаваных — гэта вельмі мала, і параўноўвалі гэтую долю з 1% жаночай касметычкі, 1% пачкі бульбы фры або 1% ўпакоўкі мармеладу.

Адначасова ў рэгіянальных пабліках з'явіліся відэа, дзе таксама сцвярджалася, што ўлады мабілізуюць толькі 300 тысяч «самых падрыхтаваных», мужчын, якія служылі ў войску. «Звяртаюся да цябе, сярэднестатыстычны Сярожа з Ліпецка, які ніколі не праходзіў ваенную падрыхтоўку. Можаш смела паслабіць булкі і спакойна дапіваць сваю каву. Нікому ты там на х*р не патрэбны», — заклікае закадравы голас у адным з іх. У падобным роліку стваральнікі звярталіся ўжо да Івана Іванавіча (але таксама з Ліпецка) — і прапаноўвалі яму «дапіць свой ванільны раф і спакойна займацца графічным дызайнам».

Усе гэтыя допісы і відэа суправаджаў хэштэг #безпанікі. Дзве крыніцы «Медузы», блізкіх да АП, заявілі, што распаўсюджваннем ролікаў на замову Крамля займаецца АНО «дыялог», якім цяпер кіруе паліттэхнолаг Уладзімір Табак (вядомы перш за ўсё як стваральнік эратычнага календара са студэнткамі журфака МДУ да дня нараджэння Пуціна), а таксама рэгіянальныя цэнтры ўпраўлення рэгіёнаў, якія афіцыйна прызначаныя для таго, каб»палепшыць узаемадзеянне органаў улады з грамадзянамі». Паводле інфармацыі крыніц «Медузы», блізкіх да Крамля, каардынуе працу ЦУР таксама АНА «Дыялог». Уладзімір Табак на запыт «Медузы» не адказаў.

Са слоў двух блізкіх да АП суразмоўцаў «Медузы», усё гэта, паводле задумы Крамля, павінна супрацьстаяць «негатыўнай рэакцыі» расіянаў на мабілізацыю. Акрамя таго, расійскія ўлады хочуць «перанакіраваць гнеў» мабілізаваных і іх блізкіх на ваенкаматы, якія нібыта «перагінаюць палку, каб выслужыцца і не хочуць працаваць якасна, заклікаючы дасведчаных байцоў».

Да «расстрэлу» несумленных ваенкамаў ужо заклікаў тэлепрапагандыст Уладзімір Салаўёў. А галоўны рэдактар фінансаванага расейскай дзяржавай тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян заклікала расіянаў паведамляць ёй пра такія парушэнні: «Выбешваюць людзей, вось як спецыяльна, як на злосць, як быццам Кіевам засланыя».

«Падсвятляць «[гэта значыць больш актыўна асвятляць у кантраляваных СМІ і блогах] будуць самыя абуральныя выпадкі — заклікі шматдзетных, узроставых мужчын. З гэтым будуць разбірацца і шырока асвятляць разборкі. Звычайных прыгодных мужчын мабілізуюць», — каментуе адзін з суразмоўцаў «Медузы», блізкіх да Крамля.

Расійскія ўлады мяркуюць, што незадаволенасць мабілізацыяй ўдасца пагасіць з дапамогай прапаганды — тым не менш, па даных крыніц «Медузы», у Крамлі «занепакоены» сітуацыяй на Каўказе — і ў першую чаргу жорсткімі пратэстамі ў Дагестане. Суразмоўцы, блізкія да АП, сцвярджаюць, што ўлады збіраюцца «купіраваць пратэст» як «мірнымі сродкамі» (больш кропкавым заклікам і вяртаннем дадому прызваных незаконна), так і «сілавым шляхам».

Чытайце таксама:

«Жахлівы хаос» і перагібы паўсюль. Нават расійскія чыноўнікі і прапагандысты сталі крытыкаваць ход абвешчанай Пуціным «частковай» мабілізацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
антисвета/адказаць/
26.09.2022
"як менавіта прапагандысты павінны растлумачыць чытачам і гледачам, што ўварванне Расіі ва Украіну з'яўляецца адначасова і «спецаперацыяй», і «народнай вайной»"

"Народная война — такая война, в которой принимают участие не одни только войска, а весь народ какой-либо страны. Народная война никогда не служила для наступательных целей и ведется исключительно в родной стране."

1
антисвета/адказаць/
26.09.2022
сёння між іншым...
Международный день борьбы за полную ликвидацию ядерного оружия (International Day for the Total Elimination of Nuclear Weapons) 
0
Роман/адказаць/
26.09.2022
Дремучие совки уже пробовали воевать в Финляндии в 1939 и в Афганистане в 80х. Чем это закончилось? Тысячами убитых совковых солдат. К тому же в Афгане тоже получили от "оружия НАТО" не так ли? Жалко только бурятов, якутов и другие порабощённые народы, которых просто кидают на амбразуру во имя русского совкового мира.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера