Знайсці
02.10.2022 / 10:23 23

Новы праўладны мерч назвалі Lepshy. Тлумачым, чаму стваральнікі кепска ведаюць беларускую мову

Пару дзён таму праўладныя рэсурсы расказалі свету пра новы брэнд адзення — «Lepshy». Упершыню адзенне гэтай маркі прадэманстраваў на сабе Аляксандр Лукашэнка, у сувязі з чым пра брэнд і сталі казаць прапагандысты. Але ж яго стваральнікі, відаць, не ўлічылі важную дэталь.

На Лукашэнку — бомбер ад Lepshy. Кадр з відэа з president.gov.by

Нагадаем, што ў беларускай мове існуе дзве ступені параўнання прыметнікаў. Першая з іх — вышэйшая, яна выкарыстоўваецца, калі адзін прадмет мае вышэйшую якасць, чым іншы:

  • ласкавы — ласкавейшы
  • цёплы — цяплейшы
  • высокі — вышэйшы
  • добры — лепшы
  • дрэнны — горшы

Другая ступень параўнання — найвышэйшая, яна выкарыстоўваецца, калі нехта або нешта цалкам выйграе ў параўнанні з іншымі падобнымі да яго. Для ўтварэння найвышэйшай ступені параўнання трэба не толькі дадаць да прыметніка суфікс ці змяніць аснову, але і дадаць прыстаўку най-:

  • найласкавейшы
  • найцяплейшы
  • найвышэйшы
  • найлепшы
  • найгоршы

Верагодна, стваральнікі брэнда хацелі выкарыстаць прыметнік у найвышэйшай ступені параўнання, то-бок назваць новы праўладны мерч найлепшым — самым лепшым з усіх магчымых. Але памыліліся і выкарысталі вышэйшую ступень параўнання, якая абазначае, што Lepshy — гэта ўсяго толькі тавар, лепшы за нешта іншае, але зусім не выключны ў сваёй галіне.

«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску

Моўная фанабэрыя: чаму беларуская і ўкраінская мовы здаюцца смешнымі для расейцаў?

Чарльз, Карл, Караль? Як называць новага брытанскага манарха па-беларуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Чэд / адказаць
27.09.2022
Як бы тое не было, брэндынг не абавязаны адпавядаць граматычным правілам. На англамоўных рынках ёсць брэнды кшталту "Better", напрыклад. А ў Papa Johns слоган - Better Ingredients, Better Pizza. Калі даслоўна перакладаць на рускую, выходзіць непрыгожа і нелепа, а на беларускую - Лепшыя інгрыдыенты. Лепшая піцца - ўжо пачынае працаваць. 
0
Найлепшы квас / адказаць
14.11.2022
Найпофих
0
aleksandrs1949 / адказаць
29.11.2022
Неизвестно, как прочитают имя бренда Lepshy те, кто привык пользоваться английским
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31