З App Store прапала мабільная праграма «ВКонтакте»
У панядзелак, 26 верасня, карыстальнікі заўважылі, што праграма папулярнай расійскай сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» знікла з мабільнай крамы App Store. Яе больш немагчыма знайсці па пошуку.
«Гэта праграма не даступная ў вашай краіне ці рэгіёне» — такое паведамленне з'яўляецца, калі ўвесці ў App Store запыт на «ВКонтакте».
У Google Play яна па-ранейшаму даступная.
«ВКонтакте» належыць холдынгу VK (былы Mail ru Group), які ўзначальвае сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзімір Кірыенка. Да гэтага моманту іх лічбавыя прадукты Apple не чапала. Выдаляліся толькі праграмы расійскіх банкаў, якія трапілі пад санкцыі, і іх «дублёры». Таксама на днях з App Store знік сэрвіс 2gis.
10
1
3
0
1
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні
 2
Сікорскі: Лукашэнка павінен даказаць самастойнасць, каб весці палітыку паміж Расіяй і Захадам
 3
Дачка Рыгора Кастусёва не выйшла на волю пасля ІЧУ
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера