Знайсці
26.09.2022 / 23:01РусŁacБел

Turkish Airlines падоўжыла прыпыненне палётаў у Мінск да канца года

Авіякампанія Turkish Airlines падоўжыла тэрмін прыпынення палётаў у Мінск, а таксама ў шэраг расійскіх гарадоў да 31 снежня 2022 года. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні авіяперавозчыка.

«Нашы рэйсы з/у Мінск (Беларусь) адмененыя да 31 снежня 2022 г. (уключна)», — праінфармавала авіякампанія.

Таксама да канца года Turkish Airlines не будзе рабіць палётаў з/у Сочы, Растоў, Екацярынбург і ва Украіну.

Нагадаем, Turkish Airlines перастала выконваць рэйсы ў Мінск з 24 лютага ў сувязі з пачаткам вайны ва Украіне. З тых часоў авіякампанія падаўжае тэрмін прыпынення.

У той жа час з Мінска ў Стамбул і назад рэгулярныя рэйсы працягвае рабіць авіякампанія «Белавія». Акрамя таго, яна выконвае ў Турцыю і чартарныя рэйсы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера